Беларусы Уроцлава выйшлі на акцыю памяці Чарнобыля

26 красавіка беларусы сабраліся у цэнтры Уроцлава, каб ушанаваць памяць ахвяр адной з найбуйнейшых тэхнагенных катастроф у гісторыі — выбуху на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Беларусь стала адной з найбольш пацярпелых краін: каля 70% радыеактыўных выкідаў выпала на яе тэрыторыю. Гэта трагедыя закранула лёсы сотняў тысяч людзей — многія страцілі дамы, здароўе і ўпэўненасць…

Чытаць далей

Анлайн-галасаванне ў Каардынацыйную Раду

Сябры, 11-17 траўня адбываецца анлайн-галасаванне ў Каардынацыйную Раду Памятайце, што ВАШ ГОЛАС — гэта вырашэнне праблем з легалізацый/працай/дакументамі. Што такое КР (Каардынацыйная рада)? Каардынацыйная рада Беларусі (КР) — гэта прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл Беларусі. Яго задача — прадстаўляць інтарэсы беларусаў і беларусак і працаваць над дэмакратычнымі зменамі. Прагаласаваць можна будзе за спіс, а не за…

Чытаць далей

Трэнінг «Як зацікавіць беларускія і польскія медыя сваёй ініцыятывай»

Праект Razem lepiej працягваецца! Ужо ў нядзелю, 17 траўня, адбудзецца чарговае навучанне. Вы арганізуеце падзеі, запускаеце карысныя праекты або ініцыятывы, але пра іх амаль ніхто не піша? Часта справа не ў тым, што тэма нецікавая — а ў тым, як пра яе расказаць. На трэнінгу разбярэмся: ▫️ як беларускія і польскія медыя выбіраюць тэмы; ▫️…

Чытаць далей

Трэнінг пра будаванне каманды і камунікацыю ў ёй абдыўся ва Уроцлаве

Часам каманда пачынаецца не з роляў і задач, а з простага пытання: як мне ўвогуле камфортна працаваць з іншымі? 18 красавіка ў межах праекта Razem lepiej мы сабраліся, каб разабрацца з гэтым на практыцы і пагаварыць пра камунікацыю ў камандзе. Трэнінг атрымаўся ненапружаны і з жывымі абмеркаваннямі. Удзельнікі і ўдзельніцы аналізавалі свой досвед, вызначалі з…

Чытаць далей

Акцыя салідарнасці ва Уроцлаве — 21 снежня

21 снежня ў Уроцлаве адбудзецца акцыя салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі. У гэты ж дзень акцыі пройдуць таксама ў Варшаве, Шчэціне і Беластоку. 13 снежня мы віталі вызваленне групы беларускіх палітычных зняволеных. Гэта падзея мае выключнае значэнне для ўсяго беларускага грамадства і стала вынікам працяглага міжнароднага ціску і салідарных дзеянняў. Аднак больш за тысячу чалавек…

Чытаць далей

У клубе “PROZA” выступіць вядомая беларуская паэтка – Наста Кудасава

У літаратурным клубе “PROZA” адбудзецца выступ адной з найярчэйшых сучасных беларускіх паэтак — Насты Кудасавай. Наста – аўтарка кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (Логвінаў, 2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021). Пісала ў альманахі «Скрыпторый», «Літаратурны квартал», зборнік паэзіі «Яна і я», удзельніца праекту «Начная чытанка» (2007) і розных паэтычных фестываляў. Паэтка…

Чытаць далей

Ва Уроцлаве распачалася падрыхтоўка да “Беларускай Ялінкі”

Вы Уроцлаве распачалася падрыхтоўка да традыцыйнай “Беларускай ялінкі” — штогадовага свята, якое збірае каля сотні беларускіх дзетак разам з іх сем’ямі. Мерапрыемства ўжо стала значнай часткай жыця беларускай супольнасці: дзеці атрымліваюць падарункі і святочны настрой, а дарослыя — магчымасць сустрэцца і добра пабавіць час. Арганізатары рыхтуюць праграму, падарункі і фарміруюць каманду валанцёраў. Кожны можа далучыцца…

Чытаць далей

Ва Уроцлаве з’явілася новая спартыўная заля, якую адкрыў беларус

Ва Уроцлаве з’явілася новая спартыўная заля, якую адкрыў чэмпіён свету па самба – Сцяпан Папоў. У зале працуюць прафесійныя трэнеры, якія прапануюць шырокі выбар трэніровак як для дзяцей, так і для дарослых. Тут можна знайсці заняткі на любы ўзровень падрыхтоўкі — ад пачаткоўцаў да вопытных спартсменаў. Паглядзець расклад і абраць секцыю можна на афіцыйнай старонцы…

Чытаць далей

Як беларуская супольнасць адзначыла Дзяды ва Уроцлаве

2 лістапада, на Дзяды, беларуская супольнасць Уроцлава сабралася на Асабавіцкіх могілках, каб ушанаваць памерлых, памаліцца за іх. Сустрэчу арганізатары назвалі шпацырам памяці — бо гэта не толькі магчымасць быць разам у святочны дзень, але і нагода пазнаёміцца з гісторыямі беларусаў, якія жылі і спачываюць ва Уроцлаве, узгадаць іх шлях. “Восенню нам асабліва баліць, што большасць…

Чытаць далей

Як прайшла Ноч (не)расстраляных паэтаў. Фотарэпартаж

29 кастрычніка ва Уроцлаве прайшла вечарына, прысвечаная памяці беларускіх творцаў, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Глядзіце, як гэта было ў фотарэпартажы Ірыны Міхеевай.

Чытаць далей