У суботу, 20 чэрвеня, ва Уроцлаве адбудзецца дыскусія-выстава «Гонар і годнасць. Міфы і Праўды пра шляхту Вялікага княства Літоўскага» ад аўтараў медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат».
Удзел возьмуць Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч.
❓ Што такое шляхта?
❓ Як і за кім «панове» ваявалі?
❓ Дзе жылі?
❓ На якой мове размаўлялі?
❓ Як выхоўвалі дзяцей?
❓ Як зараблялі грошы?
Пагавораць пра шляхецкія гербы, традыцыі, прозвішчы, прыгон і – спадчыну, якую пакінула па сабе наша шляхта.
Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы «ArtPower Belarus» у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі «Будзьма беларусамі».
📆 20 чэрвеня (субота).
⏰ 15:00.
📍Dolnośląska Biblioteka Publiczna im. T. Mikulskiego (Sala 35), Rynek 58.
🎫 Уваход вольны!
