Міжнародны гуманітарны фонд падтрымлівае наш шэлтар ва Уроцлаве

Суполка беларусаў Уроцлава атрымлівае гранты ад Міжнароднага гуманітарнага фонду (International Humanitarian Fund, IHF) на падтрымку шэлтара ва Уроцлаве. Гэтая дапамога дазваляе нам працягваць працу прытулку і падтрымліваць людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі.Наш шэлтар прапануе бясплатнае часовае пражыванне былым палітвязням, членам іх сем’яў і іншым беларусам, якія зазналі рэпрэсіі. Тут яны могуць спыніцца пасля…

Чытаць далей

Прэзентацыя кнігі «Беларусь Наталлі Радзінай» ва Уроцлаве

Новую кнігу вядомага гісторыка і публіцыста Юрыя Фельшцінскага «Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара» прадставяць у польскім Уроцлаве. У сустрэчы, якая адбудзецца 24 верасня а 18:00 у офісе «Суполкі Беларусаў Уроцлава» па адрасе Tadeusza Kościuszki 35A/51, возьмуць удзел галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна, трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету і Еўропы па плаванні Аляксандра…

Чытаць далей

Купалле ва Уроцлаве 27 чэрвеня 2026

У суботу, 27 чэрвеня, беларусы Уроцлава святкуюць Купалле. План такі: 🕐 13:30–17:00 – дзённая праграма: мастацкі пленэр; пазнаёмкі і нефармальныя актыўнасці; варштат па вырабе сшыткаў; кірмаш рамеснікаў; грыль і прастора для адпачынку; дзіцячая прастора. 🌿 17:00–21:00 – абрадавая частка: традыцыйныя купальскія абрады; спевы і танцы; народныя гульні і забавы. 🔥 21:00–22:00 – вогнішча: скокі праз…

Чытаць далей

👋 18-30 чэрвеня: Афіша падзей ва Уроцлаве

Трэнінг «Дзе шукаць фінансаванне ў Польшчы для сваіх ініцыятыў» Для запісу на трэнінг запоўніце рэгістрацыйную форму. 📍Świdnicka 43/45, PRZED·POKÓJ H13. ⏰️ Пачатак а 12:00. Удзел бясплатны! ⚔️ Сустрэча «Гонар і годнасць» Удзел возьмуць Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч. ⏰️ 20 чэрвеня (субота) | 15:00. 📍Dolnośląska Biblioteka Publiczna (Sala 35), Rynek 58. 🎫 Уваход вольны!…

Чытаць далей

⚔️ Сустрэча «Гонар і годнасць» ва Уроцлаве

У суботу, 20 чэрвеня, ва Уроцлаве адбудзецца дыскусія-выстава «Гонар і годнасць. Міфы і Праўды пра шляхту Вялікага княства Літоўскага» ад аўтараў медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат». Удзел возьмуць Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч. ❓ Што такое шляхта? ❓ Як і за кім «панове» ваявалі? ❓ Дзе жылі? ❓ На якой мове размаўлялі? ❓…

Чытаць далей

РОЗЫГРЫШ КВІТКА на сустрэчу з Сашам Філіпенкам

Сябры, мы разыгрываем квіток на сустрэчу з Сашам Філіпенкам! 📚 «Як і навошта сёння пісаць кнігі?» — адкрытая размова пра ролю літаратуры тут і цяпер, калі рэальнасць усё больш нагадвае антыўтопію. Саша Філіпенка — пісьменнік у эміграцыі. Яго тэксты шчырыя і часта нязручныя. Але ён працягвае пісаць, бо перакананы: нават у самых абсурдных абставінах у…

Чытаць далей

УЖО 27 чэрвеня СВЯТКУЕМ КУПАЛЛЕ 🌿

Адзін раз на год мы збіраемся разам, каб дакрануцца да жывой традыцыі, адчуць сілу агню, вады і летняй ночы. Запрашаем вас правесці гэты дзень з намі, у атмасферы святла, руху і сапраўднай супольнасці. У праграме: — кірмаш рамеснікаў з унікальнымі вырабамі; — грыль і смачная ежа; — мастацкі пленэр і жывая творчасць; — традыцыйныя купальскія…

Чытаць далей

✨Роўнасць — гэта пра ўсіх нас!

У мінулую суботу Суполка далучылася да Мястэчка роўнасці падчас Маршу роўнасці. На нашым стэндзе можна было не толькі атрымаць невялікія падарункі, але і праверыць свае веды пра правы чалавека, дэмакратыю, Беларусь і ЛГБТК+ супольнасць. За некалькі гадзін праз нашу актыўнасць прайшло каля сотні чалавек. Шмат хто спыняўся проста з цікавасці, але ў выніку заставаўся паразмаўляць…

Чытаць далей

Сябры, мы ствараем новае месца для сустрэч і ініцыятыў!

Мы пачалі рамонт у новым памяшканні Суполкі. Нам даўно не хапала прасторы для сустрэч, мерапрыемстваў і ініцыятыў, таму цяпер мы рыхтуем новае месца, якім змогуць карыстацца сябры Суполкі і ўсе, хто хоча зрабіць тут нешта сваё. Мы хочам, каб тут можна было праводзіць лекцыі, варкшопы, размоўныя сустрэчы, настольныя гульні і творчыя падзеі. Рамонт мы робім…

Чытаць далей

21 мая — Дзень палітвязняў Беларусі 

Гэта дата — дзень памяці Вітольда Ашурка, які памёр у зняволенні ў 2021 годзе. Яго смерць стала сімвалам лёсу палітвязняў у Беларусі. Але гэта не адна гісторыя. За кратамі загінулі таксама Мікалай Клімовіч, Дзмітрый Дудойц, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік, Аляксандр Кулініч. І гэта не канчатковы спіс. Кожнае імя — гэта жыццё. Сям’я, якая…

Чытаць далей