Міжнародны гуманітарны фонд падтрымлівае наш шэлтар ва Уроцлаве

Суполка беларусаў Уроцлава атрымлівае гранты ад Міжнароднага гуманітарнага фонду (International Humanitarian Fund, IHF) на падтрымку шэлтара ва Уроцлаве. Гэтая дапамога дазваляе нам працягваць працу прытулку і падтрымліваць людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі.Наш шэлтар прапануе бясплатнае часовае пражыванне былым палітвязням, членам іх сем’яў і іншым беларусам, якія зазналі рэпрэсіі. Тут яны могуць спыніцца пасля…

Чытаць далей

Беларуская дыяспара і ўлады Уроцлава: разам будуем масты падтрымкі і дэмакратыі

6 кастрычніка ў мэрыі Уроцлава адбылася сустрэча «Беларуская дыяспара і мясцовыя ўлады — будуем масты для супольнай падтрымкі і дэмакратычнага ўдзелу». Яе арганізавала ALDA — Еўрапейская асацыяцыя мясцовай дэмакратыі і мэрыя Уроцлава пры фінансавай падтрымцы German Marshal Fund. Мэтай сустрэчы было вызначыць патрэбы беларускай супольнасці, абмеркаваць магчымасці падтрымкі і наладзіць супрацоўніцтва паміж беларускімі ініцыятывамі, гарадскімі…

Чытаць далей

Топ-3 справы Суполкі беларусаў Уроцлава ў ліпені

Беларуская Суполка ва Уроцлаве падвяла вынікі ліпеня — месяца, насычанага партнёрствамі, падзеямі і падтрымкай супольнасці. 1. Практычная дапамога і адукацыя. Суполцы ўдалося набыць чатыры вентылятары для Шэлтара, дзе часова пражываюць людзі, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Акрамя таго, з верасня стартуюць бясплатныя курсы польскай мовы для былых палітвязняў дзякуючы супрацы з польскай выкладчыцай-валанцёркай. 2. Сустрэча…

Чытаць далей