У мінулую суботу Суполка далучылася да Мястэчка роўнасці падчас Маршу роўнасці.
На нашым стэндзе можна было не толькі атрымаць невялікія падарункі, але і праверыць свае веды пра правы чалавека, дэмакратыю, Беларусь і ЛГБТК+ супольнасць.
За некалькі гадзін праз нашу актыўнасць прайшло каля сотні чалавек. Шмат хто спыняўся проста з цікавасці, але ў выніку заставаўся паразмаўляць пра Беларусь, жыццё ў Польшчы і тое, чаму правы чалавека датычацца кожнага.
Па словах старшыні Рады Лізаветы, годнасць, роўнасць і павага да чалавека не павінны залежаць ад яго паходжання, поглядаў ці ідэнтычнасці:
— Для нас удзел у Маршы роўнасці — гэта не толькі падтрымка ЛГБТК+ людзей. Гэта таксама нагода паказаць, што беларуская дыяспара разнастайная, адкрытая і складаецца з вельмі розных людзей.
Дзякуй усім, хто дапамагаў з арганізацыяй і проста знаходзіў час на размову. Спадзяёмся ўбачыць вас на наступных мерапрыемствах Суполкі і на наступным Маршы роўнасці.

