Беларусы Уроцлава выйшлі на акцыю памяці Чарнобыля

26 красавіка беларусы сабраліся у цэнтры Уроцлава, каб ушанаваць памяць ахвяр адной з найбуйнейшых тэхнагенных катастроф у гісторыі — выбуху на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

Беларусь стала адной з найбольш пацярпелых краін: каля 70% радыеактыўных выкідаў выпала на яе тэрыторыю. Гэта трагедыя закранула лёсы сотняў тысяч людзей — многія страцілі дамы, здароўе і ўпэўненасць у будучыні.

Падчас акцыі ўдзельнікі запалілі свечкі, падзяліліся асабістымі гісторыямі і нагадалі: наступствы Чарнобыля мы адчуваем і сёння, і яны яшчэ доўга будуць уплываць на жыццё наступных пакаленняў.

Памяць пра Чарнобыль — гэта не толькі пра мінулае. Гэта пра адказнасць сёння і заклік зрабіць усё, каб такія трагедыі ніколі не паўтарыліся.

Дзякуй усім, хто прыйшоў і застаўся неабыякавым!