adminwroc

Трэнінг «Як зацікавіць беларускія і польскія медыя сваёй ініцыятывай»

Праект Razem lepiej працягваецца! Ужо ў нядзелю, 17 траўня, адбудзецца чарговае навучанне. Вы арганізуеце падзеі, запускаеце карысныя праекты або ініцыятывы, але пра іх амаль ніхто не піша? Часта справа не ў тым, што тэма нецікавая — а ў тым, як пра яе расказаць. На трэнінгу разбярэмся: ▫️ як беларускія і польскія медыя выбіраюць тэмы; ▫️…

Чытаць далей

Трэнінг пра будаванне каманды і камунікацыю ў ёй абдыўся ва Уроцлаве

Часам каманда пачынаецца не з роляў і задач, а з простага пытання: як мне ўвогуле камфортна працаваць з іншымі? 18 красавіка ў межах праекта Razem lepiej мы сабраліся, каб разабрацца з гэтым на практыцы і пагаварыць пра камунікацыю ў камандзе. Трэнінг атрымаўся ненапружаны і з жывымі абмеркаваннямі. Удзельнікі і ўдзельніцы аналізавалі свой досвед, вызначалі з…

Чытаць далей

Акцыя салідарнасці ва Уроцлаве — 21 снежня

21 снежня ў Уроцлаве адбудзецца акцыя салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі. У гэты ж дзень акцыі пройдуць таксама ў Варшаве, Шчэціне і Беластоку. 13 снежня мы віталі вызваленне групы беларускіх палітычных зняволеных. Гэта падзея мае выключнае значэнне для ўсяго беларускага грамадства і стала вынікам працяглага міжнароднага ціску і салідарных дзеянняў. Аднак больш за тысячу чалавек…

Чытаць далей

21 траўня — Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і палітвязынкамі

Сябры, заахвочваем вас не быць абыякавымі і далучыцца да мерапрыемстваў, якія адбудуцца цягам наступнага тыдня ва Уроцлаве! Дабрачынны музычны канцэрт ⏰️Аўторак, 20 траўня, а 19:00 📍Pub Salonik, ul. Braniborska 2/10 Ланцуг Салідарнасці са здымкамі палітвязняў ⏰️Cерада, 21 траўня, а 18:00 📍Plac Solny, Wrocław Напісанне лістоў салідарнасці беларускім палітвязням і палітвязынкам ⏰️Чацвер, 22 траўня, а 17:00…

Чытаць далей

Святая Імша па-беларуску 25 лютага

Запрашаем у нядзелю, 25 лютага, сустрэцца ў 15.00 на Св.Імшы на роднай мове. Пасля службы застанемся на спектакль ад варшаўскай тэатральнай студыі “Купалінка”! Будзе вельмі цікава таксама дзеткам:) Уваход вольны. Адрас: Nankiera, 17а, што ў цэнтры

Чытаць далей

Мова нанова 2 сакавіка. Госць Аляксандр Івулін

Такія навіны – такія файныя госці Увага! На занятках таксама будзем размаўляць пра беларускія праклёны. А гэта вельмі моцныя слоўцы-выразы Таму, на ўсялякі выпадак, папярэджваем асобаў надзвычай адчувальных і ўразлівых 2 сакавіка, субота а 16:30 Szewska, 49 (3 паверх), Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego

Чытаць далей

Акцыя салідарнасці 17 лютага 2024 года, прысвечаная закатаваным і забітым палітвязням

У суботу 17 лютага ва Уроцлаве прайшла акцыя салідарнасці, прысвечаная закатаваным і забітым палітвязням. На рынкавую плошчу горада выйшлі дзясяткі людзей, каб ушанаваць памяць Аляксея Навальнага, Алеся Пушкіна, Вітольда Ашурка і іншых палітвязняў, якія загінулі ў беларускіх турмах. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты беларускіх палітзняволеных, якія маюць сур’ёзныя захворванні і могуць таксама загінуць у…

Чытаць далей

Беларускі рэпчык ад MANDZIK першы раз ва Уроцлаве

MANDZIK — малады беларускі выканаўца з Барысава. Музыку робіць у стылі хіп-хоп і drum&bass. У сваёй творчасці рэфлексуе аб перажытым вопыце ў Беларусі і ў вымушанай міграцыі, а таксама разважае пра звычайнае – простымі словамі і са стылем. 🔥 З вядомых шлягераў мае песні «Свабода», «Maladość» i «Son». 📍2 сакавіка а 19:00 📍Wędrówki Pub (Podwale…

Чытаць далей

Афіша беларускіх мерапрыемстваў ва Уроцлаве на люты!

Дыскусійны клуб 4, 11, 18, 25 лютага, нядзеля, 18:00 Адрас: Tadeusza Kościuszki 35A, Wrocław, офіс 54 Уваход вольны ⠀ Cустрэчы ў Псіхалагічнай гасцёўні. Псіхолаг Кацярына Карчэўская дзеліцца ведамі наконт інструментаў па самарэгуляцыі, самастабілізацыі. Але і сама па сабе абстаноўка групы – гэта рэсурснае месца, дзе можна абаперціся і падсілкавацца 5, 12, 19, 26 лютага, панядзелак,…

Чытаць далей