Акцыя салідарнасці 21 траўня ў падтрымку палітзняволеных Беларусі

21 траўня 2024 года ў цэнтры Уроцлава каля фантана адбылася Акцыя Салідарнасці ў падтрымку палітзняволеных Беларусі. Удзельнікі акцыі далучыліся, каб паказаць сваю салідарнасць з тымі, хто знаходзіцца за кратамі за свае погляды і барацьбу за волю і незалежнасць Беларусі. Словы актывістаў, прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія гучалі падчас акцыі, нагадалі ўсім пра нашых суайчыннікаў, якіх трымаюць…

Чытаць далей

Заклікаем вас падпісаць петыцыю, створаную беларусамі Польшчы, да Santander Bank SA.

Зрабіць гэта патрэбна па гэтай спысылцы, так як яна можа паўплываць на вырашэнне праблем і беларусаў Уроцлава. Вось урывак з яе: Чаго мы патрабуем? Скасаваньня банкаўскіх абмежаваньняў. Зь імі мы больш ня маем выгоднага спосабу плаціць за кватэру. Сплочваць падаткі ды сацыяльныя складкі. Увогуле выконваць будзь якія плацяжы ды фінансавыя апэрацыі. А па замарожваньню рахункаў…

Чытаць далей

Беларусы Уроцлава выйшлі на акцыю памяці Чарнобыля

26 красавіка беларусы сабраліся у цэнтры Уроцлава, каб ушанаваць памяць ахвяр адной з найбуйнейшых тэхнагенных катастроф у гісторыі — выбуху на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Беларусь стала адной з найбольш пацярпелых краін: каля 70% радыеактыўных выкідаў выпала на яе тэрыторыю. Гэта трагедыя закранула лёсы сотняў тысяч людзей — многія страцілі дамы, здароўе і ўпэўненасць…

Чытаць далей

Спектакль-даследаванне беларускага драматурга пакажуць ва Уроцлаве

14 чэрвеня адбудзецца прэм’ера супольнай пастаноўкі Уроцлаўскага Сучаснага Тэатра і Драматычнага Тэатра ў Варшаве – “Un-packing”. Стваральнікі кажуць, што гэта ўнікальны мастацкі праект на мяжы дакументальнага тэатра і палітычнай футуралогіі. Спектакль, створаны беларускім драматургам Мікітам Ільінчыкам і рэжысёркай Катажынай Кальват, раскрывае пласты забытага мінулага, каб пракласці мост да самых вострых пытанняў сучаснасці. — Мы маем…

Чытаць далей

“Мова Нанова” запрашае на закрыццё сезона ля палаца Goszcz

Сезон “Мова Нанова” ва Уроцлаве падыходзіць да завяршэння, і арганізатары запрашаюць адзначыць гэта ў асаблівым месцы — каля маляўнічага палаца Goszcz! Летняя сустрэча адбудзецца ў фармаце адукацыйнага і культурнага свята: будзе час і для навучання, і для творчасці, і для адпачынку. ДЗЕ:📍 Plac Pałacowy, 1. Goszcz🔗 palacgoszcz.twardogora.pl КАЛІ: 14-15 чэрвеня Удзельнікаў чакае: падвядзенне вынікаў сезона…

Чытаць далей

“Вельмі класна, калі беларусы аб’ядноўваюцца і разам святкуюць!” – ва Уроцлаве прайшло Купалле

На Апатоўскім востраве ў галоўным горадзе Ніжняй Сілезіі прайшло Купалле, якое арганізавала Суполка беларусаў Уроцлава. Свята сабрала каля 200 чалавек – беларусаў, украінцаў, палякаў і гасцей з ЗША, расказала для беларускай службы Польскага радыё прадстаўніца Суполкі беларусаў Уроцлава Вераніка. – Гэта ўжо пятае Купалле, якое мы ладзім ва Уроцлаве ад Суполкі беларусаў Уроцлава. Вельмі файна, што…

Чытаць далей

Акцыя салідарнасці 17 лютага 2024 года, прысвечаная закатаваным і забітым палітвязням

У суботу 17 лютага ва Уроцлаве прайшла акцыя салідарнасці, прысвечаная закатаваным і забітым палітвязням. На рынкавую плошчу горада выйшлі дзясяткі людзей, каб ушанаваць памяць Аляксея Навальнага, Алеся Пушкіна, Вітольда Ашурка і іншых палітвязняў, якія загінулі ў беларускіх турмах. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты беларускіх палітзняволеных, якія маюць сур’ёзныя захворванні і могуць таксама загінуць у…

Чытаць далей

РАДЫЁ РАЦЫЯ: Беларусы Уроцлава правялі акцыю да ўгодкаў 2020

Ва Уроцлаве ў цэнтры горада 9 жніўня прайшоў Марш вольнай Беларусі. Ён быў прымеркаваны да пятай гадавіны падзей 2020 года. Прачытаць матэрыял цалкам можна тут.

Чытаць далей

З 14 па 19 кастрычніка ва Уроцлаве пройдзе Фестываль незалежнай беларускай культуры. Праграма

З 14 па 19 кастрычніка 2025 года ва Уроцлаве пройдзе XIII Фестываль незалежнай беларускай культуры. Сёлетні дэвіз імпрэзы — «Я ЁСЦЬ!», што ўвасабляе не толькі сцвярджэнне прысутнасці, але і імпульс да дзеяння, вяртання голасу і сябе самога. Фестываль стварае прастору для маніфеста годнасці і сілы, дзе кожны можа сказаць «Я ёсць» і быць пачутым. У…

Чытаць далей

Закрыццё сезона “Мова Нанова” ва Уроцлаве!

Даражэнькія, цягам навучальнага года мы з вамі з задавальненнем бавілі час на нашых сустрэчах: разбіраліся ў розных моўных (і не толькі!) тэмах, знаёміліся адно з адным і з іншымі класнымі беларусамі, якія завітвалі да нас у якасці гасцей, натхняліся, размаўлялі па-беларуску і трасянкай😁, пісалі вершы, дыскутавалі, спявалі, глядзелі спектакль ад нашай цудоўнай тэатральнай групы, хадзілі…

Чытаць далей