MOST: У гадавіну выбараў-2020 беларусы пераасэнсавалі атрыбут масак, каб паказаць: яны — няскораныя

За пяць гадоў пасля выбараў 9 жніўня 2020 года маска для беларусаў ператварылася ў сімвал пратэсту, які дазваляе захаваць ананімнасць і заставацца ў адноснай бяспецы. Маска стала атрыбутам вулічных акцыяй, судоў і ў мастацкіх перформансаў. Напярэдадні гадавіны выбараў беларусы Уроцлава стварылі маскі ў выглядзе гарадскіх гномаў і распавялі MOST, чаму гэты атрыбут застаецца мовай пратэсту….

Чытаць далей

РАДЫЁ РАЦЫЯ: Беларусы Уроцлава правялі акцыю да ўгодкаў 2020

Ва Уроцлаве ў цэнтры горада 9 жніўня прайшоў Марш вольнай Беларусі. Ён быў прымеркаваны да пятай гадавіны падзей 2020 года. Прачытаць матэрыял цалкам можна тут.

Чытаць далей

Як беларусы Уроцлава ўшануюць гадавіну падзей 2020 года. Праграма

Беларусы Уроцлава ўжо пяты год запар збіраюцца разам у пачатку жніўня, каб падтрымліваць адзін аднаго і адзначыць важныя падзеі сваёй супольнасці. У 2025 годзе шэраг мерапрыемстваў пройдзе з 8 па 10 жніўня. 8 жніўня у офісе Суполкі беларусаў (ul. Tadeusza Kościuszki 35A, дамафон 54) адбудзецца напісанне лістоў салідарнасці беларускім палітзняволеным — просты, але важны жэст…

Чытаць далей

Афіша мерапрыемстваў ва Уроцлаве на першую палову жніўня

Жнівень ва Уроцлаве — гэта час, калі мы разам, калі памятаем і падтрымліваем адно аднаго. Сустрэчы, лекцыі, марш, канцэрты, майстар-класы, бег і нават кавярня для размоў. Выглядае, што будзе цікава, карысна, душэўна! Глядзіце, што запланавалі беларусы Уроцлава на першую палову жніўня. SuperQuiz ️ 4 жніўня PUB SPORTOWY WEMBLEY (Ruska 47/48a) 40 злотых Падрабязнасці і рэгістрацыя…

Чытаць далей

10 жніўня ва Уроцлаве адбудзецца “Забег Надзеі”

10 жніўня, ва Уроцлаве пройдзе “Забег Надзеі” — сімвалічная спартыўная акцыя, прысвечаная стойкасці, салідарнасці і падтрымцы. Бег — гэта пра вытрымку, мэтанакіраванасць і сілы ісці да канца нават тады, калі цяжка. Гэта тое, што аб’ядноўвае ўсіх беларусаў на сваім шляху. Кожны крок — гэта знак салідарнасці: з палітвязнямі, з тымі, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь,…

Чытаць далей

Топ-3 справы Суполкі беларусаў Уроцлава ў ліпені

Беларуская Суполка ва Уроцлаве падвяла вынікі ліпеня — месяца, насычанага партнёрствамі, падзеямі і падтрымкай супольнасці. 1. Практычная дапамога і адукацыя. Суполцы ўдалося набыць чатыры вентылятары для Шэлтара, дзе часова пражываюць людзі, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Акрамя таго, з верасня стартуюць бясплатныя курсы польскай мовы для былых палітвязняў дзякуючы супрацы з польскай выкладчыцай-валанцёркай. 2. Сустрэча…

Чытаць далей

Polskieradio: Беларускасць за мяжой: падтрымліваць традыцыі і будаваць супольнасць

На днях буйная інтэграцыйная беларуская імпрэза адбылася пад Уроцлавам. Беларусы з усёй Польшчы сабраліся ў Алясніцы, каб падзяліцца сваімі гісторыямі, ушанаваць традыцыі ды адчуць супольнасць. 19 ліпеня маленькі, але гасцінны горад Алясніца каля Уроцлава ператварыўся ў месца сапраўднага святкавання беларускай супольнасці. Тут сабраліся беларусы з розных куткоў Польшчы — ад Варшавы, Гдыні і Кракава да…

Чытаць далей

Беларускасць за мяжой: падтрымліваць традыцыі і будаваць супольнасць

За апошнія гады тысячы беларусаў былі вымушаныя з’ехаць за мяжу з-за рэпрэсій ды палітычнага ціску з боку рэжыму Лукашэнкі. У выгнанні людзі не забыліся на свае карані ды імкнуцца падтрымліваць свае традыцыі ды захоўваць супольнасць, – піша беларуская служба Польскага Радыё. Гэта бачна па шматлікіх святах, якія беларуская грамада ладзіць нават за мяжой. Асабліва шмат…

Чытаць далей

Андрусь Такінданг выступіць з сябрамі ва Уроцлаве з канцэртам песень “Recha” і новых твораў

16 ліпеня а 20-ай гадзіне ў Grunge Barbershop адбудзецца цёплая і душэўная музычная сустрэча: Андрусь Такінданг, вядомы па гуртах “Recha” і “Harotnica”, выступіць разам з Kristi (віяланчэль) і Андрэем Лугіным (гітара). Музыкі прэзентуюць новыя песні, а таксама вернуцца да старых, бадзёрых і любімых кампазіцый гурта “Recha”. Абяцаюць шмат спеваў, абдымкаў і размоваў. Уваход вольны! Гэта…

Чытаць далей

Андрэй Хадановіч запрашае на лекцыю пра Святлану Алексіевіч

17 ліпеня ў клубе “Proza” ва Уроцлаве пройдзе лекцыя “Закладнікі ўтопіі: Святлана Алексіевіч і яе кнігі” — трэцяя сустрэча з цыклу “Доўгая дарога дадому”, якую правядзе паэт, перакладчык і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч. Тэма сустрэчы — творчасць першай беларускай нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, яе “звышлітаратура”, уплывы Адамовіча і Быкава, “чырвоны чалавек”, вайна і мара пра каханне….

Чытаць далей