З самага пачатку існавання Суполка Беларусаў Уроцлава дапамагае беларусам у вымушанай міграцыі падтрымліваць сувязь з усім, што связвае нас с Беларуссю. Многія нашы сябры атрымалі падтрымку, а потым арганізавалі і рэалізавалі свае ўласныя ініцыятывы і праэкты. За 3 гады беларусы Уроцлава мелі магчымасць назіраць і прымаць удзел у адукацыйных і культурных праграмах, спартовых спаборніцтваў ці палітычных акціях.
Наша арганізацыя заўсёды натхняе і падтрымлівае беларусаў Ніжняй Сілезіі ў іх імкненні развіваць кантакты і ўзмацняць супрацу з мясцовымі беларускімі і польскімі супольнасцямі. Праз захоўванне і распаўсюджванне народных традыцый Суполка Беларусаў Уроцлава спрыяе фарміраванню і развіццю нацыянальнай свядомасці беларусаў.
На сённяшні дзень дзейнічаюць наступныя праекты:
– акцыі салідарнасці (падрабязней тут);
– арганізацыя канцэртаў беларускіх музыкаў (падрабязней тут);
– беларускія спевы (падрабязней тут);
– беларуская школка для дзяцей (падрабязней тут);
– лісты салідарнасці (падрабязней тут);
– размоўны клуб польскай мовы (падрабязней тут);
– СМІ Суполкі (падрабязней тут);
– творчыя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, артыстамі, палітыкамі (падрабязней тут);
– цыкл сустрэч падлеткаў (падрабязней тут);
– шелтар для палітвязняў і іх сем’яў (падрабязней тут).