Мы пачалі рамонт у новым памяшканні Суполкі.
Нам даўно не хапала прасторы для сустрэч, мерапрыемстваў і ініцыятыў, таму цяпер мы рыхтуем новае месца, якім змогуць карыстацца сябры Суполкі і ўсе, хто хоча зрабіць тут нешта сваё.
Мы хочам, каб тут можна было праводзіць лекцыі, варкшопы, размоўныя сустрэчы, настольныя гульні і творчыя падзеі.
Рамонт мы робім уласнымі рукамі.
Зараз у памяшканні трэба зашліфаваць і пакрыць лакам падлогу, пафарбаваць сцены, столь і дзверы, усталяваць плінтусы, прыбраць і, нарэшце, прывесці прастору ў належны стан.
На дадзены момант мы ўжо выдаткавалі больш за 2000 злотых. Мы набылі лак для падлогі, фарбу для сцен, расходныя матэрыялы, плінтусы, гіпсакардон, шпаклёўку і тынкоўку, а таксама арандавалі шліфавальную машынку і купілі стужкі для яе.
Наперадзе — закуп мэблі: сталоў, крэслаў, паліц, сейфа і іншых неабходных рэчаў, без якіх прастора не зможа паўнавартасна функцыянаваць.
Мы збіраем 7000 злотых, каб стварыць месца, адкрытае для сустрэч, ініцыятыў і супольнасці.
Кожны данат — гэта рэальная дапамога ў стварэнні прасторы, якой потым змогуць карыстацца дзясяткі людзей.
Спасылка на збор: https://zrzutka.pl/db7mx6
