Сябры, мы ствараем новае месца для сустрэч і ініцыятыў!
Мы пачалі рамонт у новым памяшканні Суполкі. Нам даўно не хапала прасторы для сустрэч, мерапрыемстваў і ініцыятыў, таму цяпер мы рыхтуем новае месца, якім змогуць карыстацца сябры Суполкі і ўсе, хто хоча зрабіць тут нешта сваё. Мы хочам, каб тут можна было праводзіць лекцыі, варкшопы, размоўныя сустрэчы, настольныя гульні і творчыя падзеі. Рамонт мы робім…
