10 жніўня, ва Уроцлаве пройдзе “Забег Надзеі” — сімвалічная спартыўная акцыя, прысвечаная стойкасці, салідарнасці і падтрымцы.
Бег — гэта пра вытрымку, мэтанакіраванасць і сілы ісці да канца нават тады, калі цяжка. Гэта тое, што аб’ядноўвае ўсіх беларусаў на сваім шляху.
Кожны крок — гэта знак салідарнасці:
-
з палітвязнямі,
-
з тымі, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь,
-
з тымі, хто працягвае змагацца,
-
і з сабой — каб не страціць надзею.
Хто будзе на старце?
Да ўдзельнікаў далучацца ганаровыя госці, якія правядуць размінку перад забегам:
-
Беата Сурдэй — прафесійная трэнерка з 30-гадовым досведам, удзельніца і пераможца дзясяткаў забегаў, стваральніца спартыўнай ініцыятывы Beata-Fit.
-
Іван Ганін — вольны спартовец, пераможца Кубка свету па кікбоксінгу, шматразовы чэмпіён Беларусі.
Фармат забегу — сімвалічная дыстанцыя, пасільная для кожнага. Можна бегчы, ісці, несці сцяг, здымаць фота, абдымацца — галоўнае, прыйсці да фінішу разам.
Дата: 10 жніўня
Час збору: 11:00
Park Wschodni (збіраемся каля галоўнага ўваходу)
Дыстанцыя: 5,5 км
Рэгістрацыйны ўнёсак: 15 злотых
🔗 Рэгістрацыя: па спасылцы (абавязкова перад удзелам)
Першыя 50 зарэгістраваных удзельнікаў атрымаюць памятныя медалі.