Андрусь Такінданг выступіць з сябрамі ва Уроцлаве з канцэртам песень “Recha” і новых твораў

16 ліпеня а 20-ай гадзіне ў Grunge Barbershop адбудзецца цёплая і душэўная музычная сустрэча: Андрусь Такінданг, вядомы па гуртах “Recha” і “Harotnica”, выступіць разам з Kristi (віяланчэль) і Андрэем Лугіным (гітара). Музыкі прэзентуюць новыя песні, а таксама вернуцца да старых, бадзёрых і любімых кампазіцый гурта “Recha”. Абяцаюць шмат спеваў, абдымкаў і размоваў. Уваход вольны! Гэта…

Чытаць далей

“Забег Надзеі” ўпершыню адбыўся ва Уроцлаве: 5,5 км салідарнасці і падтрымкі

Суполка беларусаў Уроцлава ўпершыню арганізавала “Забег Надзеі” — сімвалічны забег на дыстанцыю 5,5 км. Мэта акцыі — падтрымаць адзін аднаго, паказаць стойкасць і захоўваць надзею, дзе б беларусы ні былі. Перад стартам удзельнікі зрабілі агульную размінку з польскай трэнеркай Беатай Сурдэй — прафесіяналкай з 30-гадовым досведам, пераможцай дзясяткаў спаборніцтваў і стваральніцай спартыўнай ініцыятывы Beata-Fit. Асобным…

Чытаць далей

У Алясніцы адбудзецца сустрэча беларусаў і іх сяброў

19 ліпеня беларусаў з усяе Польшчы і іншых краін запрашаюць у гасцінную Алясніцу — чароўны горад побач з Уроцлавам. У праграме — культурны адпачынак, новыя знаёмствы, традыцыйныя беларускія танцы і грыль! Што чакае гасцей: наведванне адзінай у Польшчы ланцуговай бібліятэкі — аднаго з нешматлікіх такіх месцаў у Еўропе, дзе старажытныя кнігі захоўваюцца на ланцугах; захапляльная…

Чытаць далей

Ва Уроцлаве пройдзе канцэрт Ігара Варашкевіча і Аляксандра Памідорава

Беларускія рок-легенды Ігар Варашкевіч і Аляксандр Памідораў выступяць ва Уроцлаве з акустычным канцэртам у межах свайго еўрапейскага тура “Заходні тур. Акустыка на дваіх”. 🎸 Ігар Варашкевіч — адзін з заснавальнікаў беларускай рок-сцэны, вядомы па гуртах BONDA і KRAMA, на сцэне ўжо амаль 40 гадоў. Яго часта называюць класікам беларускага блюза і рока. 🎤 Аляксандр Памідораў…

Чытаць далей

Дзень Волі ва Уроцлаве, 25 сакавіка 2024 года. Мы разам з нашай краінай!

Дзякуем польскім СМІ, а таксама тэлеканал TVP3 за падтрымку: Wrocław: protest Białorusinów mieszkających w Polsce (tvp.pl) 25 сакавіка вольныя беларусы Уроцлава ўжо чацвёрты год запар выйшлі на галоўную плошчу Уроцлава, каб гучна сустрэць нацыянальнае свята роднай краіны – Дзень Волі. Гэты раз марш праходзіў разам з усімі жыхарамі Беларусі, якія хочуць, але не могуць ісці…

Чытаць далей

Беларусы Уроцлава выйшлі на акцыю памяці Чарнобыля

26 красавіка беларусы сабраліся у цэнтры Уроцлава, каб ушанаваць памяць ахвяр адной з найбуйнейшых тэхнагенных катастроф у гісторыі — выбуху на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Беларусь стала адной з найбольш пацярпелых краін: каля 70% радыеактыўных выкідаў выпала на яе тэрыторыю. Гэта трагедыя закранула лёсы сотняў тысяч людзей — многія страцілі дамы, здароўе і ўпэўненасць…

Чытаць далей

21 траўня — Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і палітвязынкамі

Сябры, заахвочваем вас не быць абыякавымі і далучыцца да мерапрыемстваў, якія адбудуцца цягам наступнага тыдня ва Уроцлаве! Дабрачынны музычны канцэрт ⏰️Аўторак, 20 траўня, а 19:00 📍Pub Salonik, ul. Braniborska 2/10 Ланцуг Салідарнасці са здымкамі палітвязняў ⏰️Cерада, 21 траўня, а 18:00 📍Plac Solny, Wrocław Напісанне лістоў салідарнасці беларускім палітвязням і палітвязынкам ⏰️Чацвер, 22 траўня, а 17:00…

Чытаць далей

Спектакль-даследаванне беларускага драматурга пакажуць ва Уроцлаве

14 чэрвеня адбудзецца прэм’ера супольнай пастаноўкі Уроцлаўскага Сучаснага Тэатра і Драматычнага Тэатра ў Варшаве – “Un-packing”. Стваральнікі кажуць, што гэта ўнікальны мастацкі праект на мяжы дакументальнага тэатра і палітычнай футуралогіі. Спектакль, створаны беларускім драматургам Мікітам Ільінчыкам і рэжысёркай Катажынай Кальват, раскрывае пласты забытага мінулага, каб пракласці мост да самых вострых пытанняў сучаснасці. — Мы маем…

Чытаць далей

Ва Уроцлаве адбудзецца сустрэча з паэткай Вандай Марцінш душ Рэйш

26 жніўня ў кавярні NOOKbook пройдзе аўтарская сустрэча з беларуска-літоўскай паэткай, перакладчыцай і публіцысткай Вандай Марцінш душ Рэйш. Падчас сустрэчы будзе прэзентацыя кніг «Маланкі над Вільняй» і «Таямніца Высокага двара», а таксама размова пра сучасную паэзію. Госці змогуць асабіста пагутарыць з аўтаркай, атрымаць аўтограф і набыць выданні. Ванда Марцінш душ Рэйш нарадзілася ў Беларусі, жыла…

Чытаць далей

Як прайшла Ноч (не)расстраляных паэтаў. Фотарэпартаж

29 кастрычніка ва Уроцлаве прайшла вечарына, прысвечаная памяці беларускіх творцаў, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Глядзіце, як гэта было ў фотарэпартажы Ірыны Міхеевай.

Чытаць далей