Топ-3 справы Суполкі беларусаў Уроцлава ў ліпені

Беларуская Суполка ва Уроцлаве падвяла вынікі ліпеня — месяца, насычанага партнёрствамі, падзеямі і падтрымкай супольнасці. 1. Практычная дапамога і адукацыя. Суполцы ўдалося набыць чатыры вентылятары для Шэлтара, дзе часова пражываюць людзі, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Акрамя таго, з верасня стартуюць бясплатныя курсы польскай мовы для былых палітвязняў дзякуючы супрацы з польскай выкладчыцай-валанцёркай. 2. Сустрэча…

Чытаць далей

MOST: “Бахус — гэта стан душы”. Наведалі галоўны фестываль віна ў Польшчы

У верасні польскі горад Зялёна Гура дзевяць дзён жыве пад уладай бога віна Бахуса. Па традыцыі мэр перадае яму сімвалічныя ключы ад горада. У гэтым годзе вінабранне — галоўнае свята віна — доўжыцца з 6 да 14 верасня. Журналістка MOST наведала свята і даведалася, чым яно прыцягнула беларусаў і чаму богам працуюць больш чым на…

Чытаць далей

Спорт, музыка і сямейны адпачынак: ва Уроцлаве рыхтуюцца да вялікага фестывалю

Суполка беларусаў Уроцлава ўжо другі год запар становіцца суарганізатарам найбуйнейшага беларускага спартова-музычнага фестывалю ў горадзе. Гэта падзея аб’ядноўвае спорт, музыку і сямейны адпачынак, робячы апошнія дні жніўня асаблівымі для беларусаў Уроцлава і сяброў. Фестываль адбудзецца 30 жніўня 2025 года па адрасе ul. Józefa Mianowskiego 2B. Пачатак — а 9:00. Ранішнюю частку праграмы адкрые аматарскі турнір…

Чытаць далей

Ва Уроцлаве адбудзецца сустрэча з паэткай Вандай Марцінш душ Рэйш

26 жніўня ў кавярні NOOKbook пройдзе аўтарская сустрэча з беларуска-літоўскай паэткай, перакладчыцай і публіцысткай Вандай Марцінш душ Рэйш. Падчас сустрэчы будзе прэзентацыя кніг «Маланкі над Вільняй» і «Таямніца Высокага двара», а таксама размова пра сучасную паэзію. Госці змогуць асабіста пагутарыць з аўтаркай, атрымаць аўтограф і набыць выданні. Ванда Марцінш душ Рэйш нарадзілася ў Беларусі, жыла…

Чытаць далей

Акцыя салідарнасці ва Уроцлаве — 21 снежня

21 снежня ў Уроцлаве адбудзецца акцыя салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі. У гэты ж дзень акцыі пройдуць таксама ў Варшаве, Шчэціне і Беластоку. 13 снежня мы віталі вызваленне групы беларускіх палітычных зняволеных. Гэта падзея мае выключнае значэнне для ўсяго беларускага грамадства і стала вынікам працяглага міжнароднага ціску і салідарных дзеянняў. Аднак больш за тысячу чалавек…

Чытаць далей

РАДЫЁ РАЦЫЯ: Беларусы Уроцлава правялі акцыю да ўгодкаў 2020

Ва Уроцлаве ў цэнтры горада 9 жніўня прайшоў Марш вольнай Беларусі. Ён быў прымеркаваны да пятай гадавіны падзей 2020 года. Прачытаць матэрыял цалкам можна тут.

Чытаць далей

Ва Уроцлаве адбудзецца канцэрт і прэзентацыя кніг Змітра Бартосіка

10 верасня ў прасторы PrzedPokój H13 (Świdnicka 43/45) адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і бардам Змітром Бартосікам. У праграме — канцэрт, прэзентацыя кніг і кніжны кірмаш ад бібліятэкі Kamunikat. Аўтар прапануе слухачам своеасаблівае падарожжа ў часе: у перадваенныя і акупацыйныя гады — праз кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы»; у пасляваенны перыяд супраціву саветызацыі — праз…

Чытаць далей

Дабрачынны канцэрт да Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Суполка беларусаў Уроцлава запрашае на дабрачынны канцэрт да Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. ⏰️20 траўня, пачатак а 19:00 📍Pub Salonik, ul. Braniborska 2/10, 🎶 У праграме выступаюць: – ADEL LINE (Адэля Вольская), аўтарка і выканаўца; – ZORNY KOŁ (Źmicier Ciarencjeu), аўтар і выканаўца; – Алесь Папковіч, кампазітар і выканаўца; – Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, выканаўца….

Чытаць далей
Шэлтар

Шэлтар ва Уроцлаве

Дарагія сябры, З радасцю аб’яўляем аб адкрыцці шэлтэра для палітычных зняволеных і іх сем’яў, якія ўцяклі ад пераследу ў Беларусі. Шэлтар створаны і аплочваецца ініцыятывай By_help. Рэгіянальным партнэрам па рэалізацыі працы шэлтара з’яўляецца БАП (Беларуская асацыяцыя палітычных вязняў) “Да Волі” і Суполка Беларусаў Уроцлава,якая забяспечвае фінансавую празрыстасць збору і дапамогу ў рэалізацыі. Шэлтар размешчаны ў…

Чытаць далей

РАДЫЁ РАЦЫЯ: Ва Уроцлаве прайшла вечарына памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій

29 кастрычніка ва Уроцлаве прайшла вечарына, прысвечаная памяці беларускіх творцаў, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Імпрэзу арганізавала Суполка беларусаў Уроцлава. Нагодай стала гадавіна трагічных падзей у Менску — у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: пісьменнікі, навукоўцы, грамадскія дзеячы. Сярод іх — 22 літаратары: паэты,…

Чытаць далей