TVP3: пратэст беларусаў, якія жывуць у Польшчы 25 сакавіка

Сёння, 25 сакавіка, ва Уроцлаве пратэстуюць беларусы, якія жывуць у Польшчы. З нагоды Дня Незалежнасці яны патрабуюць вызвалення палітычных зняволеных. https://wroclaw.tvp.pl/76620661/wroclaw-protest-bialorusinow-mieszkajacych-w-polsce  

Чытаць далей

Як беларусы Уроцлава ўшануюць гадавіну падзей 2020 года. Праграма

Беларусы Уроцлава ўжо пяты год запар збіраюцца разам у пачатку жніўня, каб падтрымліваць адзін аднаго і адзначыць важныя падзеі сваёй супольнасці. У 2025 годзе шэраг мерапрыемстваў пройдзе з 8 па 10 жніўня. 8 жніўня у офісе Суполкі беларусаў (ul. Tadeusza Kościuszki 35A, дамафон 54) адбудзецца напісанне лістоў салідарнасці беларускім палітзняволеным — просты, але важны жэст…

Чытаць далей

Ноч (Не)расстраляных паэтаў адбудзецца ва Уроцлаве

29 кастрычніка ў CUKR пройдзе вечарына, прысвечаная памяці беларускіх дзеячаў культуры, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Удзельнікі мерапрыемства будуць чытаць вершы, узгадваць біяграфіі расстраляных творцаў і слухаць выступы сучасных аўтараў. Нагодай для сустрэчы стала гадавіна трагічных падзей у Мінску: у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за сотню прадстаўнікоў беларускай…

Чытаць далей

Збор сродкаў для дапамогі Кацярыне

Арганізатар: Суполка Беларусаў Уроцлава  (Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności) Сябры, Напэўна многія з Вас ведаюць пра складанае выпрабаванне, якое выпала на долю нашай суайчынніцы Кацярыны. У выніку крадзяжу ва Уроцлаве Кацярына страціла не толькі асабістыя рэчы і грошы, але і апынулася без дакументаў, якія неабходныя для жыцця і працы ў Польшчы. https://mostmedia.io/2024/03/29/v-polshe-ograbili-belarusku/ Мы звяртаемся да Вас…

Чытаць далей

Распачынаецца новы сезон курсаў беларускае мовы “Мова Нанова”

9 кастрычніка ў кавярні MOULIN стартуе новы сезон праекта “Мова Нанова”.  Госцем першай сустрэчы стане вядомы гісторык Цімох Акудовіч. Ён прадставіць арыгінал Радзівілаўскай мапы XVII стагоддзя. Наведвальнікі змогуць убачыць артэфакт на свае вочы, даведацца пра гісторыю яго стварэння і значэнне для сучаснай Беларусі, а таксама адкрыць для сябе таямніцы, якія хавае мапа. Асаблівая ўвага будзе…

Чытаць далей

10 жніўня ва Уроцлаве адбудзецца “Забег Надзеі”

10 жніўня, ва Уроцлаве пройдзе “Забег Надзеі” — сімвалічная спартыўная акцыя, прысвечаная стойкасці, салідарнасці і падтрымцы. Бег — гэта пра вытрымку, мэтанакіраванасць і сілы ісці да канца нават тады, калі цяжка. Гэта тое, што аб’ядноўвае ўсіх беларусаў на сваім шляху. Кожны крок — гэта знак салідарнасці: з палітвязнямі, з тымі, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь,…

Чытаць далей

На Фестываль Халадніку запрашае Суполка беларусаў Уроцлава

31 траўня ва Уроцлаве адбудзецца яркае і смачнае свята — Фестываль халадніку! Гэтае мерапрыемства — сапраўднае гастранамічнае падарожжа ў гісторыю беларускай кухні, якое арганізуе Суполка беларусаў Уроцлава. Фестываль прысвечаны адной з самых знакавых страў беларускай кухні — халадніку. Ідэю пра фэст прапанаваў беларускі гісторык і знаўца традыцыйнай кухні – Алесь Белы. У праграме: гісторыя халадніку:…

Чытаць далей

Святая Імша па-беларуску 25 лютага

Запрашаем у нядзелю, 25 лютага, сустрэцца ў 15.00 на Св.Імшы на роднай мове. Пасля службы застанемся на спектакль ад варшаўскай тэатральнай студыі “Купалінка”! Будзе вельмі цікава таксама дзеткам:) Уваход вольны. Адрас: Nankiera, 17а, што ў цэнтры

Чытаць далей

21 траўня – Дзень палітзняволеных у Беларусі

Заклікаем вас далучыцца да акцыі Салідарнасці з палітвязнямі. Чым нас больш, тым мы гучнейшыя, каб перадаць увесь боль, усю надзею і ўсю моц духу беларусаў, у якіх адабралі свабоду і голас. НАМ НЕ ЎСЁ АДНО, І НЯХАЙ ЯНЫ ПРА ГЭТА ДАВЕДАЮЦЦА! Акцыя адбудзецца 🗓 21 траўня, 18.00 📍 на Рынку ля фантану https://goo.gl/maps/jFtHi1BqgpNBZSPw8 ___ ПЦ…

Чытаць далей

MOST: У гадавіну выбараў-2020 беларусы пераасэнсавалі атрыбут масак, каб паказаць: яны — няскораныя

За пяць гадоў пасля выбараў 9 жніўня 2020 года маска для беларусаў ператварылася ў сімвал пратэсту, які дазваляе захаваць ананімнасць і заставацца ў адноснай бяспецы. Маска стала атрыбутам вулічных акцыяй, судоў і ў мастацкіх перформансаў. Напярэдадні гадавіны выбараў беларусы Уроцлава стварылі маскі ў выглядзе гарадскіх гномаў і распавялі MOST, чаму гэты атрыбут застаецца мовай пратэсту….

Чытаць далей