Дзень Волі ва Уроцлаве, 25 сакавіка 2024 года. Мы разам з нашай краінай!

Дзякуем польскім СМІ, а таксама тэлеканал TVP3 за падтрымку: Wrocław: protest Białorusinów mieszkających w Polsce (tvp.pl) 25 сакавіка вольныя беларусы Уроцлава ўжо чацвёрты год запар выйшлі на галоўную плошчу Уроцлава, каб гучна сустрэць нацыянальнае свята роднай краіны – Дзень Волі. Гэты раз марш праходзіў разам з усімі жыхарамі Беларусі, якія хочуць, але не могуць ісці…

Чытаць далей

Ксёндз Антоні Аблам – душпастыр беларускай супольнасці ва Уроцлаве

Ва Уроцлаве жыве і служыць беларускі святар — ксёндз Антоні Аблам, які нарадзіўся пад мястэчкам Нарач. Усе 18 гадоў з моманту атрымання святарскага пасвячэння ён нёс служэнне ў Польшчы. Ужо больш за чатыры гады менавіта дзякуючы яму двойчы на месяц беларусы Уроцлава маюць магчымасць прыходзіць на Святыя Імшы па-беларуску, маліцца разам на роднай мове. Ад…

Чытаць далей

Як беларусы Уроцлава ўшануюць гадавіну падзей 2020 года. Праграма

Беларусы Уроцлава ўжо пяты год запар збіраюцца разам у пачатку жніўня, каб падтрымліваць адзін аднаго і адзначыць важныя падзеі сваёй супольнасці. У 2025 годзе шэраг мерапрыемстваў пройдзе з 8 па 10 жніўня. 8 жніўня у офісе Суполкі беларусаў (ul. Tadeusza Kościuszki 35A, дамафон 54) адбудзецца напісанне лістоў салідарнасці беларускім палітзняволеным — просты, але важны жэст…

Чытаць далей

Глядзіце, куды можна схадзіць ва Уроцлаве 1-15 ліпеня

У першай палове ліпеня ва Уроцлаве пройдзе некалькі цікавых і карысных мерапрыемстваў ад беларусаў. Абірайце, што бліжэй і далучайцеся! 2 ліпеня 9:00-14:00 Кансультацыі з карʼернымі спецыялістамі Ніжнесілезскага Ваяводскага Упраўлення Працы польская / расейская / украінская мова Świdnicka, 19 @przejscie.dialogu 5 і 12 ліпеня 18:00-19:30 K.A.W.A. – Сустрэчы беларусаў ва Уроцлаве Centrum Kultury Czasoprzestrzeń, ul. Wróblewskiego…

Чытаць далей

У клубе “PROZA” выступіць вядомая беларуская паэтка – Наста Кудасава

У літаратурным клубе “PROZA” адбудзецца выступ адной з найярчэйшых сучасных беларускіх паэтак — Насты Кудасавай. Наста – аўтарка кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (Логвінаў, 2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021). Пісала ў альманахі «Скрыпторый», «Літаратурны квартал», зборнік паэзіі «Яна і я», удзельніца праекту «Начная чытанка» (2007) і розных паэтычных фестываляў. Паэтка…

Чытаць далей

РАДЫЁ РАЦЫЯ: Ва Уроцлаве прайшла вечарына памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій

29 кастрычніка ва Уроцлаве прайшла вечарына, прысвечаная памяці беларускіх творцаў, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Імпрэзу арганізавала Суполка беларусаў Уроцлава. Нагодай стала гадавіна трагічных падзей у Менску — у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: пісьменнікі, навукоўцы, грамадскія дзеячы. Сярод іх — 22 літаратары: паэты,…

Чытаць далей

КУПАЛЛЕ ВА УРОЦЛАВЕ – субота, 29 чэрвеня

Час летняга сонцастаяння – aсаблiвы час у беларускай традыцыйнай культуры. Дык чаму б нам разам не ахутацца купальскімі чарамі i летнiм цяплом у чэрвеньскую ноч? Прыкладная праграма: 17:30 – 19:00 − сустрэча, збор кветак, пляценне вянкоў, прыгатаванне дроваў на вогнiшча, купальскага слупа і брамы; 18:00 – дзіцячая купальская праграма (таму бярыце з сабой дзетак і…

Чытаць далей

“Вельмі класна, калі беларусы аб’ядноўваюцца і разам святкуюць!” – ва Уроцлаве прайшло Купалле

На Апатоўскім востраве ў галоўным горадзе Ніжняй Сілезіі прайшло Купалле, якое арганізавала Суполка беларусаў Уроцлава. Свята сабрала каля 200 чалавек – беларусаў, украінцаў, палякаў і гасцей з ЗША, расказала для беларускай службы Польскага радыё прадстаўніца Суполкі беларусаў Уроцлава Вераніка. – Гэта ўжо пятае Купалле, якое мы ладзім ва Уроцлаве ад Суполкі беларусаў Уроцлава. Вельмі файна, што…

Чытаць далей

Фестываль “Братэрства Свабоды 2” у фотаздымках. Глядзіце, як прайшло

У апошнія дні жніўня ва Уроцлаве адбылася маштабная падзея, якая аб’яднала спорт, музыку і сямейны адпачынак. Ранішняя праграма ўключала валейбольны турнір, адкрытыя трэніроўкі і дзіцячыя актыўнасці. У другой палове дня фестываль перамясціўся ў музычную прастору — перад публікай выступілі беларускія і ўкраінскія гурты.    Фотаздымкі: Ірэна Міхеева

Чытаць далей

На Фестываль Халадніку запрашае Суполка беларусаў Уроцлава

31 траўня ва Уроцлаве адбудзецца яркае і смачнае свята — Фестываль халадніку! Гэтае мерапрыемства — сапраўднае гастранамічнае падарожжа ў гісторыю беларускай кухні, якое арганізуе Суполка беларусаў Уроцлава. Фестываль прысвечаны адной з самых знакавых страў беларускай кухні — халадніку. Ідэю пра фэст прапанаваў беларускі гісторык і знаўца традыцыйнай кухні – Алесь Белы. У праграме: гісторыя халадніку:…

Чытаць далей