Святая Імша па-беларуску 25 лютага

Запрашаем у нядзелю, 25 лютага, сустрэцца ў 15.00 на Св.Імшы на роднай мове. Пасля службы застанемся на спектакль ад варшаўскай тэатральнай студыі “Купалінка”! Будзе вельмі цікава таксама дзеткам:) Уваход вольны. Адрас: Nankiera, 17а, што ў цэнтры

Чытаць далей

Глядзіце, куды можна схадзіць ва Уроцлаве 1-15 ліпеня

У першай палове ліпеня ва Уроцлаве пройдзе некалькі цікавых і карысных мерапрыемстваў ад беларусаў. Абірайце, што бліжэй і далучайцеся! 2 ліпеня 9:00-14:00 Кансультацыі з карʼернымі спецыялістамі Ніжнесілезскага Ваяводскага Упраўлення Працы польская / расейская / украінская мова Świdnicka, 19 @przejscie.dialogu 5 і 12 ліпеня 18:00-19:30 K.A.W.A. – Сустрэчы беларусаў ва Уроцлаве Centrum Kultury Czasoprzestrzeń, ul. Wróblewskiego…

Чытаць далей

Закрыццё сезона “Мова Нанова” ва Уроцлаве!

Даражэнькія, цягам навучальнага года мы з вамі з задавальненнем бавілі час на нашых сустрэчах: разбіраліся ў розных моўных (і не толькі!) тэмах, знаёміліся адно з адным і з іншымі класнымі беларусамі, якія завітвалі да нас у якасці гасцей, натхняліся, размаўлялі па-беларуску і трасянкай😁, пісалі вершы, дыскутавалі, спявалі, глядзелі спектакль ад нашай цудоўнай тэатральнай групы, хадзілі…

Чытаць далей

У клубе “PROZA” выступіць вядомая беларуская паэтка – Наста Кудасава

У літаратурным клубе “PROZA” адбудзецца выступ адной з найярчэйшых сучасных беларускіх паэтак — Насты Кудасавай. Наста – аўтарка кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (Логвінаў, 2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021). Пісала ў альманахі «Скрыпторый», «Літаратурны квартал», зборнік паэзіі «Яна і я», удзельніца праекту «Начная чытанка» (2007) і розных паэтычных фестываляў. Паэтка…

Чытаць далей

“Забег Надзеі” ўпершыню адбыўся ва Уроцлаве: 5,5 км салідарнасці і падтрымкі

Суполка беларусаў Уроцлава ўпершыню арганізавала “Забег Надзеі” — сімвалічны забег на дыстанцыю 5,5 км. Мэта акцыі — падтрымаць адзін аднаго, паказаць стойкасць і захоўваць надзею, дзе б беларусы ні былі. Перад стартам удзельнікі зрабілі агульную размінку з польскай трэнеркай Беатай Сурдэй — прафесіяналкай з 30-гадовым досведам, пераможцай дзясяткаў спаборніцтваў і стваральніцай спартыўнай ініцыятывы Beata-Fit. Асобным…

Чытаць далей

Шэсць месцаў, дзе можна адчуць беларускі вайб гэтай восенню

Уроцлаў стаў домам для шматлікіх беларусаў. І разам з намі сюды пераехалі нашыя смакі, традыцыі і ўтульныя месцы. Калі вы сумуеце па драніках “як дома”, шукаеце аўтэнтычныя дэсерты ці проста хочаце бавіць час з сябрамі за кубачкам кавы – гэтая падборка менавіта для вас! А яшчэ гэта выдатная магчымасць падтрымаць беларускі бізнес.

Чытаць далей

У Зялёнай Гуры прайшла вялікая сустрэча беларусаў у межах свята Вінабрання

У Зялёнай Гуры, непадалёк ад цэнтра, у 170-гадовай Залі Шэптаў прайшла сустрэча беларусаў з розных гарадоў Польшчы ў межах гарадскога свята Вінабрання. Сюды праехалі прадстаўнікі беларускіх супольнасцяў з Уроцлава, Варшавы, Кракава, Познані, Катавіцаў, Кашаліна і Вальбжыха — ўсяго каля сямідзесяці чалавек. Свята ўключала разнастайную праграму для ўдзельнікаў: традыцыйныя беларускія танцы, інтэрактыўныя гульні, квэст па горадзе,…

Чытаць далей

Суполка беларусаў Уроцлава запрашае на святкаванне Купалля ва Уроцлаве

Цёплая ноч, пах кветак, традыцыйныя песні, танцы вакол вогнішча, карагоды і не толькі… Купалле — гэта не проста свята, гэта сапраўднае чараўніцтва! Суполка беларусаў Уроцлава запрашае ўсіх на святкаванне Купалля ва Уроцлаве — у суботу, 28 чэрвеня! Мы сустрэнемся на востраве Wyspa Opatowicka, каб адзначыць адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі,…

Чытаць далей

Раскажы пра сваю любоў да Уроцлава і выйграй сэт ад Between

Кожны мае сваю гісторыю пра тое, за што любіць Уроцлаў: хтосьці тут стаў сапраўдным прафесіяналам, хтосьці знайшоў каханне, далучыўся да супольнасці ці проста захапіўся кавярнямі Старога горада і заходамі над Одрай. Цяпер гэтыя гісторыі могуць прынесці яшчэ і смачную ўзнагароду. Суполка запускае конкурс сумесна з bistro-баром Between: трэба толькі падзяліцца, што вас звязвае з горадам….

Чытаць далей

Polskieradio: У польскім Уроцлаве прайшло беларускае Купалле

На Апатоўскім востраве ў галоўным горадзе Ніжняй Сілезіі прайшло Купалле, якое арганізавала Суполка беларусаў Уроцлава. Свята сабрала каля 200 чалавек – беларусаў, украінцаў, палякаў і гасцей з ЗША. Прачытаць матэрыял цалкам можна тут.

Чытаць далей