Час летняга сонцастаяння – aсаблiвы час у беларускай традыцыйнай культуры. Дык чаму б нам разам не ахутацца купальскімі чарамі i летнiм цяплом у чэрвеньскую ноч?
Прыкладная праграма:
17:30 – 19:00 − сустрэча, збор кветак, пляценне вянкоў, прыгатаванне дроваў на вогнiшча, купальскага слупа і брамы;
18:00 – дзіцячая купальская праграма (таму бярыце з сабой дзетак і не спазняйцеся, калі ласка);
19:00 – 21:30 − купальскія рытуалы, традыцыйныя танцы i гульнi;
21:30 – 22:30 − запальванне купальскага вогнiшча, карагоды i песнi;
пасля 22:30 − вольная праграма: скокi праз вогнiшча, пусканне вянкoў, пошукi папараць-кветкi ды іншыя забавы.
Што трэба ўзяць з сабой ℹ️
– традыцыйны альбо “калятрадыцыйны” строй;
– сродкi ад камароў;
– кветкі і стужачкі на купальскія вянкі;
– данаты на пакрыццё выдаткаў, звязаных з забеспячэннем чыстай і ўтульнай купальскай прасторы на імпрэзе, пры гэтым дзецям да 14 год удзел абсалютна бясплатны.
⏰ Субота, 29 чэрвеня, ад 17:30
📍 Wyspa Opatowicka, непадалёк месца Estrada Opatowicka (https://maps.app.goo.gl/nbieaXSdA1Va59yT7)
👣 Бліжэйшы прыпынак – Biskupin, ёсць паркінг
Задаць пытанні, прапанаваць дапамогу ці агучыць прапановы можна да:
@lipchania (Ганна), @supolka_contact
Запрашаем усіх!
Будзьма разам гэтай кароткай і магічнай ноччу