Трэнінг «Як зацікавіць беларускія і польскія медыя сваёй ініцыятывай»

Праект Razem lepiej працягваецца! Ужо ў нядзелю, 17 траўня, адбудзецца чарговае навучанне.

Вы арганізуеце падзеі, запускаеце карысныя праекты або ініцыятывы, але пра іх амаль ніхто не піша? Часта справа не ў тым, што тэма нецікавая — а ў тым, як пра яе расказаць.

На трэнінгу разбярэмся:

▫️ як беларускія і польскія медыя выбіраюць тэмы;
▫️ як пісаць зразумелыя і жывыя анонсы;
▫️ як камунікаваць з лакальнымі ўладамі і партнёрамі;
▫️ як выбудоўваць эфектыўную камунікацыю са СМІ.

У праграме таксама — практычная частка: напішам і разбярэм прэс-рэліз.

Каму будзе карысна:

— арганізатарам падзей;
— аўтарам сацыяльных, культурніцкіх і адукацыйных праектаў;
— тым, хто працуе з супольнасцямі;
— усім, хто хоча лепш расказваць пра сваю дзейнасць.

Рэгістрацыя.

Па ўсіх пытаннях пішыце: @supolka_contact