6 кастрычніка ў мэрыі Уроцлава адбылася сустрэча «Беларуская дыяспара і мясцовыя ўлады — будуем масты для супольнай падтрымкі і дэмакратычнага ўдзелу».
Яе арганізавала ALDA — Еўрапейская асацыяцыя мясцовай дэмакратыі і мэрыя Уроцлава пры фінансавай падтрымцы German Marshal Fund. Мэтай сустрэчы было вызначыць патрэбы беларускай супольнасці, абмеркаваць магчымасці падтрымкі і наладзіць супрацоўніцтва паміж беларускімі ініцыятывамі, гарадскімі ўладамі і еўрапейскімі партнёрамі.
Суполка Беларусаў Уроцлава ўзяла ўдзел у дыскусіях і падкрэсліла важнасць развіцця культурных і грамадзянскіх праектаў, якія спрыяюць інтэграцыі і дэмакратычнаму ўдзелу беларусаў у жыцці горада.