У Зялёнай Гуры, непадалёк ад цэнтра, у 170-гадовай Залі Шэптаў прайшла сустрэча беларусаў з розных гарадоў Польшчы ў межах гарадскога свята Вінабрання. Сюды праехалі прадстаўнікі беларускіх супольнасцяў з Уроцлава, Варшавы, Кракава, Познані, Катавіцаў, Кашаліна і Вальбжыха — ўсяго каля сямідзесяці чалавек.
Свята ўключала разнастайную праграму для ўдзельнікаў: традыцыйныя беларускія танцы, інтэрактыўныя гульні, квэст па горадзе, а ў перапынках – дэгустацыю мясвовых він. Акрамя таго, была магчымасць паўдзельнічаць у экскурсіі па старых вінніцах горада з керасіновымі лямпамі. Хто жадаў правесці час больш актыўна – далучыўся да вядома “Bieg Bachusa” на дыстанцыю 10 км.
Такія сустрэчы беларусаў становяцца рэгулярнай традыцыяй і дапамагаюць супольнасцям наладжваць кантакты, дзяліцца культурнымі традыцыямі і падтрымліваць сувязь паміж дыяспарамі ў розных гарадах Польшчы.