Міжнародны гуманітарны фонд падтрымлівае наш шэлтар ва Уроцлаве

Суполка беларусаў Уроцлава атрымлівае гранты ад Міжнароднага гуманітарнага фонду (International Humanitarian Fund, IHF) на падтрымку шэлтара ва Уроцлаве. Гэтая дапамога дазваляе нам працягваць працу прытулку і падтрымліваць людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі.Наш шэлтар прапануе бясплатнае часовае пражыванне былым палітвязням, членам іх сем’яў і іншым беларусам, якія зазналі рэпрэсіі. Тут яны могуць спыніцца пасля прыезду ў Польшчу і атрымаць падтрымку ў адаптацыі.

Пасля вымушанага ад’езду чалавеку патрэбны час, каб аднавіць сілы і вырашыць, што рабіць далей. Магчымасць часова жыць у бяспечным месцы дапамагае засяродзіцца на наступных кроках. Грантавая падтрымка фонду дапамагае нам захоўваць такую магчымасць для тых, хто мае ў ёй патрэбу.

Міжнародны гуманітарны фонд падтрымлівае людзей, пацярпелых ад рэпрэсій у Беларусі, праз арганізацыі, якія непасрэдна аказваюць дапамогу. Дзякуем фонду за падтрымку нашай працы і салідарнасць з людзьмі, якім давялося пакінуць свой дом.

Падрабязней пра шэлтар і ўмовы атрымання дапамогі: wroclaw-city.pl.

Пра дзейнасць фонду: ihfrb.org.