Прэзентацыя кнігі «Беларусь Наталлі Радзінай» ва Уроцлаве

Новую кнігу вядомага гісторыка і публіцыста Юрыя Фельшцінскага «Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара» прадставяць у польскім Уроцлаве.

У сустрэчы, якая адбудзецца 24 верасня а 18:00 у офісе «Суполкі Беларусаў Уроцлава» па адрасе Tadeusza Kościuszki 35A/51, возьмуць удзел галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна, трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету і Еўропы па плаванні Аляксандра Герасіменя і каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель.

Новая кніга вядомага гісторыка і публіцыста Юрыя Фельшцінскага — гэта гісторыя Беларусі, убачаная праз прызму жыцця Наталлі Радзінай, праз супраціў журналісткі, якая апынулася ў эпіцэнтры палітычнай барацьбы і адмовілася падпарадкавацца дыктату.

Гэта гісторыя пра мужнасць, прынцыповасць, бескампраміснасць і цану свабоды. Праз лёс адной журналісткі прасочваецца лёс народа, які не перастае змагацца за свабоду.

На старонках кнігі з’яўляюцца і многія вядомыя сучаснікі — Станіслаў Шушкевіч, Даля Грыбаўскайтэ, Лех Валенса, Анджэй Вайда, Барыс Нямцоў, Леанід Неўзлін, Хілары Клінтан і іншыя.

Гэтая кніга будзе цікавая не толькі гісторыкам, журналістам і палітолагам, але і ўсім, хто хоча лепш зразумець Беларусь і яе сучасную гісторыю.

Прэзентацыя адбудзецца 24 верасня, у чацвер, а 18:00.

Адрас: Уроцлаў, офіс «Суполкі Беларусаў Уроцлава», Tadeusza Kościuszki 35A/51.

На дамафоне націснуць 51, падняцца на адзін паверх і ісці паводле стрэлак з надпісам «Суполка Беларусаў Уроцлава».