Гэта дата — дзень памяці Вітольда Ашурка, які памёр у зняволенні ў 2021 годзе.
Яго смерць стала сімвалам лёсу палітвязняў у Беларусі. Але гэта не адна гісторыя.
За кратамі загінулі таксама Мікалай Клімовіч, Дзмітрый Дудойц, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік, Аляксандр Кулініч.
І гэта не канчатковы спіс.
Кожнае імя — гэта жыццё.
Сям’я, якая чакае.
Гісторыя, якую нельга забыць.
💌 Што мы можам зрабіць:
— пісаць лісты;
— падтрымліваць сем’і;
— распаўсюджваць інфармацыю;
— быць голасам для тых, каго спрабуюць прымусіць маўчаць.
І вельмі важна падтрымліваць былых палітвязняў, якія выходзяць на волю і пачынаюць жыццё нанова.
Нават маленькі крок — гэта ўжо падтрымка.
Падтрымаць былых палітвязняў Уроцлава тут: https://zrzutka.pl/r3bkc2
