Трэнінг пра будаванне каманды і камунікацыю ў ёй абдыўся ва Уроцлаве

Часам каманда пачынаецца не з роляў і задач, а з простага пытання: як мне ўвогуле камфортна працаваць з іншымі?

18 красавіка ў межах праекта Razem lepiej мы сабраліся, каб разабрацца з гэтым на практыцы і пагаварыць пра камунікацыю ў камандзе.

Трэнінг атрымаўся ненапружаны і з жывымі абмеркаваннямі.

Удзельнікі і ўдзельніцы аналізавалі свой досвед, вызначалі з уласнымі патрэбамі і спрабавалі зразумець, як іх камунікацыя выглядае вачамі іншых.

Было шмат працы ў групах, абмену досведам і рэфлексіі.

Асобна папрацавалі з рэальнымі сітуацыямі і шукалі, як можна рэагаваць у камандзе, калі нешта ідзе не так.

Таксама мы пазнаёміліся з дзейнасцю KOD: нам расказалі пра гісторыю арганізацыі і актуальныя праекты. Гэта была магчымасць паглядзець на досвед іншай ініцыятывы і задаць пытанні.

Дзякуй усім, хто далучыўся!

Будзем працягваць, таму сачыце за аб’яўкамі і далучайцеся да наступных трэнінгаў.