Сябры, 11-17 траўня адбываецца анлайн-галасаванне ў Каардынацыйную Раду
Памятайце, што ВАШ ГОЛАС — гэта вырашэнне праблем з легалізацый/працай/дакументамі.
Што такое КР (Каардынацыйная рада)?
Каардынацыйная рада Беларусі (КР) — гэта прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл Беларусі. Яго задача — прадстаўляць інтарэсы беларусаў і беларусак і працаваць над дэмакратычнымі зменамі.
Прагаласаваць можна будзе за спіс, а не за канкрэтную асобу. У кожным спісе мінімум 10 чалавек. менавіта так будзе фармавацца новы склад КР.
Як прагаласаваць?
1️⃣ Зайсці на платформу галасавання;
2️⃣ Прайсці ідэнтыфікацыю;
3️⃣ Выбраць спіс;
4️⃣ Пацвердзіць голас.
Вынікі будуць 21–23 траўня!
Галасаванне даступнае тут.
