
Андрэй Хадановіч запрашае на лекцыю пра Святлану Алексіевіч
17 ліпеня ў клубе “Proza” ва Уроцлаве пройдзе лекцыя “Закладнікі ўтопіі: Святлана Алексіевіч і яе кнігі” — трэцяя сустрэча з цыклу “Доўгая дарога дадому”, якую правядзе паэт, перакладчык і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч. Тэма сустрэчы — творчасць першай беларускай нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, яе “звышлітаратура”, уплывы Адамовіча і Быкава, “чырвоны чалавек”, вайна і мара пра каханне….