Ноч (Не)расстраляных паэтаў адбудзецца ва Уроцлаве

29 кастрычніка ў CUKR пройдзе вечарына, прысвечаная памяці беларускіх дзеячаў культуры, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Удзельнікі мерапрыемства будуць чытаць вершы, узгадваць біяграфіі расстраляных творцаў і слухаць выступы сучасных аўтараў. Нагодай для сустрэчы стала гадавіна трагічных падзей у Мінску: у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за сотню прадстаўнікоў беларускай…

Чытаць далей

Суполка беларусаў Уроцлава запрашае ў бясплатную двухдзённую вандроўку ў Берлін

Моладзь ва ўзросце 14–20 гадоў запрашаюць у бясплатную двухдзённую вандроўку ў Берлін 8–9 лістапада з нагоды гадавіны падзення Берлінскай сцяны. У праграме паездкі – экскурсія па шляху Берлінскай сцяны, сустрэча з кінарэжысёрам Аляксеем Палуянам, прагляд і абмеркаванне фільма “Кураж”, сумесная вячэра і ноч у хостэле, а таксама сняданак і вольны час у горадзе. Паездка будзе…

Чытаць далей

Беларуская дыяспара і ўлады Уроцлава: разам будуем масты падтрымкі і дэмакратыі

6 кастрычніка ў мэрыі Уроцлава адбылася сустрэча «Беларуская дыяспара і мясцовыя ўлады — будуем масты для супольнай падтрымкі і дэмакратычнага ўдзелу». Яе арганізавала ALDA — Еўрапейская асацыяцыя мясцовай дэмакратыі і мэрыя Уроцлава пры фінансавай падтрымцы German Marshal Fund. Мэтай сустрэчы было вызначыць патрэбы беларускай супольнасці, абмеркаваць магчымасці падтрымкі і наладзіць супрацоўніцтва паміж беларускімі ініцыятывамі, гарадскімі…

Чытаць далей

З 14 па 19 кастрычніка ва Уроцлаве пройдзе Фестываль незалежнай беларускай культуры. Праграма

З 14 па 19 кастрычніка 2025 года ва Уроцлаве пройдзе XIII Фестываль незалежнай беларускай культуры. Сёлетні дэвіз імпрэзы — «Я ЁСЦЬ!», што ўвасабляе не толькі сцвярджэнне прысутнасці, але і імпульс да дзеяння, вяртання голасу і сябе самога. Фестываль стварае прастору для маніфеста годнасці і сілы, дзе кожны можа сказаць «Я ёсць» і быць пачутым. У…

Чытаць далей

Распачынаецца новы сезон курсаў беларускае мовы “Мова Нанова”

9 кастрычніка ў кавярні MOULIN стартуе новы сезон праекта “Мова Нанова”.  Госцем першай сустрэчы стане вядомы гісторык Цімох Акудовіч. Ён прадставіць арыгінал Радзівілаўскай мапы XVII стагоддзя. Наведвальнікі змогуць убачыць артэфакт на свае вочы, даведацца пра гісторыю яго стварэння і значэнне для сучаснай Беларусі, а таксама адкрыць для сябе таямніцы, якія хавае мапа. Асаблівая ўвага будзе…

Чытаць далей