10 жніўня ва Уроцлаве адбудзецца “Забег Надзеі”

10 жніўня, ва Уроцлаве пройдзе “Забег Надзеі” — сімвалічная спартыўная акцыя, прысвечаная стойкасці, салідарнасці і падтрымцы.
Бег — гэта пра вытрымку, мэтанакіраванасць і сілы ісці да канца нават тады, калі цяжка. Гэта тое, што аб’ядноўвае ўсіх беларусаў на сваім шляху.

Кожны крок — гэта знак салідарнасці:

  • з палітвязнямі,

  • з тымі, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь,

  • з тымі, хто працягвае змагацца,

  • і з сабой — каб не страціць надзею.

Хто будзе на старце?
Да ўдзельнікаў далучацца ганаровыя госці, якія правядуць размінку перад забегам:

  • Беата Сурдэй — прафесійная трэнерка з 30-гадовым досведам, удзельніца і пераможца дзясяткаў забегаў, стваральніца спартыўнай ініцыятывы Beata-Fit.

  • Іван Ганін — вольны спартовец, пераможца Кубка свету па кікбоксінгу, шматразовы чэмпіён Беларусі.

Фармат забегу — сімвалічная дыстанцыя, пасільная для кожнага. Можна бегчы, ісці, несці сцяг, здымаць фота, абдымацца — галоўнае, прыйсці да фінішу разам.

Дата: 10 жніўня
Час збору: 11:00
Park Wschodni (збіраемся каля галоўнага ўваходу)
Дыстанцыя: 5,5 км
Рэгістрацыйны ўнёсак: 15 злотых
🔗 Рэгістрацыя: па спасылцы (абавязкова перад удзелам)

Першыя 50 зарэгістраваных удзельнікаў атрымаюць памятныя медалі.