25 траўня адбудзецца Святая Імша па-беларуску

Чарговая Святая Імша па-беларуску адбудзецца ў нядзелю, 25 траўня. Традыцыйна вернікі Уроцлава збіраюцца разам, каб памаліцца на роднай мове, адчуць духоўную еднасць і падтрымаць адно аднаго ў веры і супольнасці. Пасля Імшы арганізатары запрашаюць усіх ахвотных у кавярню пра касцёле на размовы, знаёмствы, каву-гарбату.

⏰ Пачатак: 15:00
📍 касцёл святога Юрыя, мучаніка і Узвышэння Святога Крыжа (Biegła, 3)