На прэзентацыі супрацоўнікі і супрацоўніцы “Амерыканскіх радаў” распавядуць пра існуючыя прафесійныя і акадэмічныя праграмы абмену з поўным фінансаваннем для:
– старшакласнікаў(-ніц) і студэнтаў(-ак);
– настаўнікаў(-ніц) і выкладчыкаў(-чыц);
– даследчыкаў(-чыц) і навуковых супрацоўнікаў(-ніц);
– прадпрымальнікаў(-ніц) і дасведчаных маладых спецыялістаў(-ак) у розных прафесійных галінах.
Акрамя таго, вы даведаецеся аб дзейнасці Кансультацыйнага цэнтра EducationUSA, які з’яўляецца асноўнай крыніцай інфармацыі для тых, хто хоча самастойна паступіць у амерыканскія ВНУ на праграмы бакалаўрыята, магiстратуры цi дактарантуры.
⏰️Серада, 26 чэрвеня, а 18:00
📍Уроцлаўскі ўніверсітэт – ul. Szewska 49
Калі ласка, зарэгіструйцеся, каб прыняць удзел у мерапрыемстве: https://forms.office.com/r/S1v6RuMq6M
Любыя пытанні можна накіроўваць на belarus@americancouncils.org.