21 траўня – Дзень палітзняволеных у Беларусі

Заклікаем вас далучыцца да акцыі Салідарнасці з палітвязнямі. Чым нас больш, тым мы гучнейшыя, каб перадаць увесь боль, усю надзею і ўсю моц духу беларусаў, у якіх адабралі свабоду і голас.

НАМ НЕ ЎСЁ АДНО, І НЯХАЙ ЯНЫ ПРА ГЭТА ДАВЕДАЮЦЦА!

Акцыя адбудзецца
🗓 21 траўня, 18.00
📍 на Рынку ля фантану https://goo.gl/maps/jFtHi1BqgpNBZSPw8
___
ПЦ «Вясна» аб’явіў 21 траўня Днём палітзняволеных ў Беларусі. У гэты дзень у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысветленых абставінах памёр палітвязень – актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Праваабаронцы заклікаюць у гэты дзень успомніць Вітольда, выказаць салідарнасць з палітзняволенымі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення.