Акцыя салідарнасці 21 траўня ў падтрымку палітзняволеных Беларусі
21 траўня 2024 года ў цэнтры Уроцлава каля фантана адбылася Акцыя Салідарнасці ў падтрымку палітзняволеных Беларусі. Удзельнікі акцыі далучыліся, каб паказаць сваю салідарнасць з тымі, хто знаходзіцца за кратамі за свае погляды і барацьбу за волю і незалежнасць Беларусі. Словы актывістаў, прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія гучалі падчас акцыі, нагадалі ўсім пра нашых суайчыннікаў, якіх трымаюць…