Дзякуем польскім СМІ, а таксама тэлеканал TVP3 за падтрымку: Wrocław: protest Białorusinów mieszkających w Polsce (tvp.pl)
25 сакавіка вольныя беларусы Уроцлава ўжо чацвёрты год запар выйшлі на галоўную плошчу Уроцлава, каб гучна сустрэць нацыянальнае свята роднай краіны – Дзень Волі. Гэты раз марш праходзіў разам з усімі жыхарамі Беларусі, якія хочуць, але не могуць ісці побач з намі.
Як вядома, на роднай зямлі жыхары падвяргаюцца гвалту пра нагадванні нацыянальнай ідэнтычнасці на любым узроўні. 25 сакавіка 2024 года мы выходзілі за сябе і за сваякоў! Прайшло амаль чатыры гады з часоў выбарчай прэзідэнцкай кампаніі, але нашыя намаганні і думкі ніяк не змяніліся. Апошнім часам праўладная прапаганда спрабуе падзяліць нас на два лагеры: тыя, хто з’ехаў і тыя, хто застаўся. Але ў гэты і ў наступныя дні мы гатовы паўтараць: неякая прапаганда не здолее раз’яднаць нас: мы заўсёды будзем адной камандай, колькі б кіламетраў паміж намі не было! З намі ідзе кожны горад, за намі нашыя сябры!
Мы ведаем, падтрымоўваючы адзін аднаго, беларусы – ёсць вялікая моц, з якой улады не могуць супакоіцца да гэтага часу. Працягваем барацьбу, не губляем веры ў сябе і ведаем, беларус беларусу беларус!