Шэлтар ва Уроцлаве

Шэлтар

Дарагія сябры,

З радасцю аб’яўляем аб адкрыцці шэлтэра для палітычных зняволеных і іх сем’яў, якія ўцяклі ад пераследу ў Беларусі.

Шэлтар створаны і аплочваецца ініцыятывай By_help. Рэгіянальным партнэрам па рэалізацыі працы шэлтара з’яўляецца БАП (Беларуская асацыяцыя палітычных вязняў) “Да Волі” і Суполка Беларусаў Уроцлава,якая забяспечвае фінансавую празрыстасць збору і дапамогу ў рэалізацыі.

Шэлтар размешчаны ў нашым цудоўным горадзе Уроцлаў і носіць назву “Уроцлаў-сіці”.

“Уроцлаў-сіці” – гэта месца, дзе беларусы, вызваленыя з турмаў, могуць знайсці начлег, абарону і падтрымку ў першы час пасля пераезду.

Нам патрэбна ваша дапамога! Мы шукаем валанцёраў, спонсараў і прадстаўнікоў СМІ, якія гатовы падтрымаць нашу справу і дапамагчы тым, хто мае патрэбу.

🌐 Мы запрашаем вас стаць часткай нашай каманды:

    1. Валанцёры: Калі ў вас ёсць жаданне дзяліцца сваім часам і навыкамі, дапамагаючы тым, хто знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі, запоўніце апытанку для валанцёраў. (https://forms.gle/LZ4tnVP7hVQAkFbVA)
    2. Бізнес: У Вашых сілах дапамагчы людзям, якія прыехалі, даць працоўнае месца, каб чалавек мог самастойна забяспечваць свае патрэбы. Запоўніце, калі ласка, гэту формуи (https://forms.gle/Y6CZoMaEYdVHZxZ46)
    3. СМІ і Журналісты: запрашаем прадстаўнікоў СМІ запісваць відэа-сюжэты аб працы шэлтэра і яго патрэбах. Распаўсюджваць інфармацыю тым, хто яшчэ знаходзіцца ў Беларусі і баіцца пераезду
    4. Спонсары: Ваша фінансавая падтрымка дазволіць нам забяспечваць асноўныя патрэбнасці бежанцаў (харчаванне, аплаты рахункаў за харчаванне ў школах і г.д.).

Вы можаце перавесці сродкі на наш асобны рахунак
🔴 13109024990000000157073043
STOWARZYSZENIE BIAŁORUSKI ZWIĄZEK SOLIDARNOŚCI
У прызначэнні (tytuł przelewu) зазначаем: “Darowizna na cele statutowe

Жыве Беларусь 🤍❤️🤍