Гуканне вясны

Гуканне вясны

Напярэдаднi вясенняга раўнадзенства хочам запрасіць вас на
🌷 Гуканне вясны 🌷ва Уроцлаве, каторае адбудзецца ўжо 23 сакавіка!

Калі: 23 сакавіка(субота)
Час: 12:00
Месца: Kąpielisko Oporów
https://maps.app.goo.gl/AWHNYMRs4T6Ex6N26?g_st=ic

Гуканне вясны гэта прыгожая беларуская традыцыя, калі мы спяваем сонейку і птушкам веснавыя песні, заклікаем шчасце і дабрабыт, святкуем надыход новага цёплага сезону.
А з новым сезонам – новыя дасягненні, перамогі, новы ўраджай.

Традыцыйна, падчас Гукання вясны мы будзем:

🍃 развешваць самаробных птушачак на дрэвы,
🍃 спяваць абрадавыя песні-вяснянкі,
🍃 танчыць традыцыйныя танцы пад жывую музыку,
🍃 гуляць y гульні і вадзiць карагоды,
🍃 спальваць пудзіла надакучлівай зімы разам з дрэннымі ўспамінамі.
🍃 рыхтаваць cвяточны стол i есцi традыцыйныя стравы.

 

На Гуканне вясны пажадана мець з сабой:

🌿 Па магчымасці традыцыйную/калятрадыцыйную вопратку (спадніцы, кашулі, паясы і г.д.)
🌿 Самаробных птушачак з паперы, a калi ý ваc будзе трошкi больш вольнага часу – печаных птушачак з цеста (печыва ý выглядзе птушак, рэцэпты – у каментарах),
🌿 Традыцыйную ежу і пітво (сыр, сала, квашаную капусту, дранікі, печаную бульбу, бліны, хлеб, каýбасу і інш., квас, морс, медавуху цi крамбамбулю – ў залежнасці ад густаў і патрэб),
🌿l абавязкова – добры настрой!

 

Таксама прыходзьце з намі вучыць веснавыя песні Падрыхтуемся да Гукання разам!
Збіраемся па нядзелях а 14:30 і па серадах а 19:30 на сядзібе Суполкі Беларусаў Уроцлава, ul. T. Kościuszki 35A, другі паверх.
Па пытаннях звяртайцеся да Ганны http://t.me/lipchania