МАРШ НА ДЗЕНЬ ВОЛІ
Дзень 25 сакавіка для беларусаў з’яўляецца сімвалам незалежнасці і надзеі на перамены да лепшага. Бярыце з сабой плакаты, сцягі і далучайцеся да маршу:
⠀
25 сакавіка, панядзелак
Пачатак маршу 18:00
Збор на Plac Wolności
Шэсце будзе праходзіць ад Plac Wolności да Рынкавай плошчы Уроцлава, дзе адбудзецца мітынг з нагоды Дня Волі.
_____________
Акцыі Салідарнасці адбываюцца ў грамадскім месцы, дзе фатаздымкі часта робяць СМІ і прыватныя асобы.
Таму настойліва рэкамендуем вам паклапаціцца пра сваю бяспеку.
Ужывайце, калі ласка:
– маску
– цёмныя акуляры
– галаўны ўбор
Беражыце сябе!