Дзень Волі ва Уроцлаве 25 сакавіка

дзень волі
МАРШ НА ДЗЕНЬ ВОЛІ 🤍❤️🤍
Дзень 25 сакавіка для беларусаў з’яўляецца сімвалам незалежнасці і надзеі на перамены да лепшага. Бярыце з сабой плакаты, сцягі і далучайцеся да маршу:
🗓️ 25 сакавіка, панядзелак
🕐 Пачатак маршу 18:00
📍 Збор на Plac Wolności
Шэсце будзе праходзіць ад Plac Wolności да Рынкавай плошчы Уроцлава, дзе адбудзецца мітынг з нагоды Дня Волі.
_____________
Акцыі Салідарнасці адбываюцца ў грамадскім месцы, дзе фатаздымкі часта робяць СМІ і прыватныя асобы.
Таму настойліва рэкамендуем вам паклапаціцца пра сваю бяспеку.
Ужывайце, калі ласка:
– маску 😷
– цёмныя акуляры 😎
– галаўны ўбор 🤠
Беражыце сябе! 🙌