Яе звалі Ліза, ёй было 25 гадоў…

8 сакавіка, ў Міжнародны дзень правоў жанчын, ва Уроцлаве прайшла акцыя памяці згвалтаванай беларускай дзяўчыны Лізы, якая памерла ў варшаўскім шпіталі.
Дзесяткі неабыякавых жыхароў Уроцлава прынеслі знічы, каб ушанаваць памяць ахвяры гвалту і абыякавасці.
Словы жалобы і памяці Лізы гучалі на польскай, беларускай і украінскай мовах.
Гэтая бяда сабрала ў цэнтры горада і аб’яднала не толькі розныя народы, але і прадстаўнікоў розных гендэраў, палітычных партый і грамадскіх арганізацый,якія не маглі застацца абыякавымі ў гэты дзень.