Ці ёсць надзея для Беларусі?

Пасля 2020 года інтэграцыя Беларусі з Расіяй у рамках Саюзнай дзяржавы паглыбілася. З 2022 года Беларусь аддае сваю тэрыторыю расейскім войскам для ўварвання ва Украіну. Дыктатура Аляксандра Лукашэнкі ўяўляе пагрозу для дэмакратычных суседзяў Беларусі ў многіх вымярэннях.

У той жа час рэпрэсіі пасля масавых пратэстаў 2020-2021 гадоў прывялі да беспрэцэдэнтнай эміграцыі. Многія беларусы знайшлі прытулак ва Уроцлаве, Вільні ці Варшаве, дзе ствараюць розныя формы беларускасьці ў яе сацыяльным вымярэньні, але часта сустракаюць недавер.

Пра тое, якія мэты палітыкі Польшчы, Літвы і Латвіі ў дачыненні да Беларусі і наколькі гэтая палітыка можа быць эфектыўнай, мы пагаворым з палітолагамі:
🔸Марыюшам Антановічам (Віленскі ўніверсітэт),
🔸Таццянай Іваноў (Уроцлаўскі ўніверсітэт),
🔸Якубам Борніо (Уроцлаўскі ўніверсітэт; Інстытут Цэнтральнай Еўропы),
🔸Ян Маркаў (Суполка Беларусаў Уроцлава).

Размову будзе весьці Лаўрынас Вайчунас з Калегіюму Усходняй Эўропы.

Усе ўдзельнікі атрымаюць свежы нумар часопіса New Eastern Europe, галоўнай тэмай якога з’яўляецца Беларусь.

Размова адбудзецца ў Цэнтры ўкраінскай культуры і развіцця (CUKR):

🗓 29 лютага, чацвер
📍 CUKR, ul. Ruska 46а

Мерапрыемства на польскай мове з магчымасцю задаваць пытанні на любой мове.

Уваход вольны без папярэдняй рэгістрацыі.