Размоўны клуб польскай мовы

Дзе: ul. Kościuszki 35a, 2 паверх, у правы бок да чырвоных дзвярэй
Калі: аўторак, 19:00 (штотыдзень)
Колькасць удзельнікаў: да 15 чалавек
Регістрацыя: папярэдняя рэгістрацыя ў гугл форме,  звяртацца тут
Кошт: уваход вольны

Усе мы ведаем, што кожны імігрант сутыкаецца з цяжкасцямі адаптацыі ў новай краіне. Адна з галоўных перашкод на гэтым шляху з’яўляецца недастатковы ўзровень валодання мясцовай мовы. Каб хутчэй стварыць камфортнае жыццё беларусаў ва Уроцлаве, актывісты Суполкі арганізавалі размоўны польскі клуб. Першая сустрэча адбылася ў студзене 2023 года і працягваецца па сённяшні час. Усе зацікаўленыя, хто хоча атрымаць падтрымку на першых кроках вывучання, ці палепшыць існуючыя веды, не гледзячы на ўзрост, навакольнае асяроддзе і час знаходжання ў Польшчы – запрашаем Вас прыняць удзел у нашым размоўным клубе! Будзем рады дапамагчы знайсці ўпэўненасць ва ўжыванні польскай мовы, а таксама падтрымаць адзін аднаго падчас вывучання.