Лісты салідарнасці

Дзе: ul. Kościuszki 35a, 2 паверх, у правы бок да чырвоных дзвярэй
Калі: нядзеля, раз на месяц (больш дакладна ў абвестках)
Колькасць удзельнікаў: не абмежавана
Регістрацыя: без рэгістрацыі
Кошт: уваход вольны

Штомесяц Суполка Беларусаў Уроцлава праводзіць акцыі напісання лістоў беларускім палітвязням. Любы жадаючы можа напісаць ліст палітычнаму актывісту, які знаходзіцца за кратамі. Удзельнікам акцыі прапаноўваецца павіншаваць нышых палітвязняў з Днём народзінаў, з надыходзячымі святамі ці даслаць асабісты ліст свайму знаёмаму. З дапамогай рознакаляровых паштовак, стыкіраў, яскравых налепак, прыемных слоў і станоўчага настроя мы дапамагаем нашым героям вытрымаць складанасці, якія выпалі на іх лёс.
Запрашаем усіх неабыякавых далучыцца да добрай справы – падтрымаць тых, якія да гэтага часу працягваюць нерухома супрацьстаяць беларускаму рэжыму.

Наша агульная моц павінна адчувацца праз тысячу кіламетраў!