Падтрымаць суполку праз pit

pit supolka Bialoruski Związek Solidarności

Сябры, дзякуючы вам, за мінулы год у нас атрымалася назбіраць амаль 23 тыс. злотых ❗️ад падатку PIT праз фонд fanimani.
Прыход гэтых грошай на наш разліковы рахунак мы чакаем у бліжэйшы час.

Усе сродкі будуць накіраваныя на статутныя мэты арганізацыі, якія былі заяўлены перад зборам:
✔️ падтрымка былых палітвязняў і вымушаных мігрантаў у цяжкай жыццёвай сітуацыі на тэрыторыі Ніжняй Сілезіі;
✔️ падтрымка лакальных беларускіх праектаў і ініцыятываў Уроцлава і Ніжняй Сілезіі, накіраваных на развіццё беларускай культуры, мовы, гісторыі.

У гэтым годзе мы таксама хацелі б папрасіць вас падтрымаць нашую агульную справу ў дапамозе беларусам і падтрымцы беларускага жыцця ва Уроцлаве.

Нагадаем, што з 15 лютага да 2 траўня вы можаце скіраваць 1.5% ужо аплачаных падаткаў на ініцыятывы Суполкі беларусаў Уроцлава.
Як і ў мінулым годзе, зрабіць гэта можна праз сервіс fanimani:

1️⃣ у сэрвісе podatki.gov.pl выберыце Twój e-PIT;
2️⃣ увядзіце свае дадзеныя для верыфікацыі: прасцей за ўсё Profil zaufany альбо онлайн-банкінг;
3️⃣ на галоўным экране знайдзіце інфармацыю аб OPP (Organizacja pożytku publicznego) пункт 147 дэкларацыі; 4️⃣ увядзіце нумар KRS 0000507234 (нашыя партнёры FUNDACJA FANIMANI);
5️⃣ увядзіце нумар нашай мэты (cel szczegółowy) 82016 – вельмі важна!6️⃣ націсніце падцверджанне.

У бліжэйшы месяц мы павінны атрымаць магчымасць збіраць 1.5% ад вашых падаткаў праз уласны нумар KRS без пасярэдніка ў выглядзе fanimani. Калі гэта адбудзецца, мы паведамім вам дадаткова.

‼️ З падрабязнай фінансавай падрабязная фінасавай справаздачай Суполкі Беларусаў Уроцлава за мінулы год можна азнаёміцца па спасылцы