Ва Уроцлаве распачалася падрыхтоўка да “Беларускай Ялінкі”

Вы Уроцлаве распачалася падрыхтоўка да традыцыйнай “Беларускай ялінкі” — штогадовага свята, якое збірае каля сотні беларускіх дзетак разам з іх сем’ямі. Мерапрыемства ўжо стала значнай часткай жыця беларускай супольнасці: дзеці атрымліваюць падарункі і святочны настрой, а дарослыя — магчымасць сустрэцца і добра пабавіць час. Арганізатары рыхтуюць праграму, падарункі і фарміруюць каманду валанцёраў. Кожны можа далучыцца…

Чытаць далей

Спорт, музыка і сямейны адпачынак: ва Уроцлаве рыхтуюцца да вялікага фестывалю

Суполка беларусаў Уроцлава ўжо другі год запар становіцца суарганізатарам найбуйнейшага беларускага спартова-музычнага фестывалю ў горадзе. Гэта падзея аб’ядноўвае спорт, музыку і сямейны адпачынак, робячы апошнія дні жніўня асаблівымі для беларусаў Уроцлава і сяброў. Фестываль адбудзецца 30 жніўня 2025 года па адрасе ul. Józefa Mianowskiego 2B. Пачатак — а 9:00. Ранішнюю частку праграмы адкрые аматарскі турнір…

Чытаць далей

Распачынаецца новы сезон курсаў беларускае мовы “Мова Нанова”

9 кастрычніка ў кавярні MOULIN стартуе новы сезон праекта “Мова Нанова”.  Госцем першай сустрэчы стане вядомы гісторык Цімох Акудовіч. Ён прадставіць арыгінал Радзівілаўскай мапы XVII стагоддзя. Наведвальнікі змогуць убачыць артэфакт на свае вочы, даведацца пра гісторыю яго стварэння і значэнне для сучаснай Беларусі, а таксама адкрыць для сябе таямніцы, якія хавае мапа. Асаблівая ўвага будзе…

Чытаць далей

Даведайцеся пра адукацыйныя магчымасці у ЗША для беларускіх грамадзян і грамадзянак ва Уроцлаве!

На прэзентацыі супрацоўнікі і супрацоўніцы “Амерыканскіх радаў” распавядуць пра існуючыя прафесійныя і акадэмічныя праграмы абмену з поўным фінансаваннем для: – старшакласнікаў(-ніц) і студэнтаў(-ак); – настаўнікаў(-ніц) і выкладчыкаў(-чыц); – даследчыкаў(-чыц) і навуковых супрацоўнікаў(-ніц); – прадпрымальнікаў(-ніц) і дасведчаных маладых спецыялістаў(-ак) у розных прафесійных галінах. Акрамя таго, вы даведаецеся аб дзейнасці Кансультацыйнага цэнтра EducationUSA, які з’яўляецца асноўнай крыніцай…

Чытаць далей

РАДЫЁ РАЦЫЯ: Ва Уроцлаве прайшла вечарына памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій

29 кастрычніка ва Уроцлаве прайшла вечарына, прысвечаная памяці беларускіх творцаў, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Імпрэзу арганізавала Суполка беларусаў Уроцлава. Нагодай стала гадавіна трагічных падзей у Менску — у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: пісьменнікі, навукоўцы, грамадскія дзеячы. Сярод іх — 22 літаратары: паэты,…

Чытаць далей

21 траўня – Дзень палітзняволеных у Беларусі

Заклікаем вас далучыцца да акцыі Салідарнасці з палітвязнямі. Чым нас больш, тым мы гучнейшыя, каб перадаць увесь боль, усю надзею і ўсю моц духу беларусаў, у якіх адабралі свабоду і голас. НАМ НЕ ЎСЁ АДНО, І НЯХАЙ ЯНЫ ПРА ГЭТА ДАВЕДАЮЦЦА! Акцыя адбудзецца 🗓 21 траўня, 18.00 📍 на Рынку ля фантану https://goo.gl/maps/jFtHi1BqgpNBZSPw8 ___ ПЦ…

Чытаць далей

21 траўня — Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і палітвязынкамі

Сябры, заахвочваем вас не быць абыякавымі і далучыцца да мерапрыемстваў, якія адбудуцца цягам наступнага тыдня ва Уроцлаве! Дабрачынны музычны канцэрт ⏰️Аўторак, 20 траўня, а 19:00 📍Pub Salonik, ul. Braniborska 2/10 Ланцуг Салідарнасці са здымкамі палітвязняў ⏰️Cерада, 21 траўня, а 18:00 📍Plac Solny, Wrocław Напісанне лістоў салідарнасці беларускім палітвязням і палітвязынкам ⏰️Чацвер, 22 траўня, а 17:00…

Чытаць далей

10 жніўня ва Уроцлаве адбудзецца “Забег Надзеі”

10 жніўня, ва Уроцлаве пройдзе “Забег Надзеі” — сімвалічная спартыўная акцыя, прысвечаная стойкасці, салідарнасці і падтрымцы. Бег — гэта пра вытрымку, мэтанакіраванасць і сілы ісці да канца нават тады, калі цяжка. Гэта тое, што аб’ядноўвае ўсіх беларусаў на сваім шляху. Кожны крок — гэта знак салідарнасці: з палітвязнямі, з тымі, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь,…

Чытаць далей

Заклікаем вас падпісаць петыцыю, створаную беларусамі Польшчы, да Santander Bank SA.

Зрабіць гэта патрэбна па гэтай спысылцы, так як яна можа паўплываць на вырашэнне праблем і беларусаў Уроцлава. Вось урывак з яе: Чаго мы патрабуем? Скасаваньня банкаўскіх абмежаваньняў. Зь імі мы больш ня маем выгоднага спосабу плаціць за кватэру. Сплочваць падаткі ды сацыяльныя складкі. Увогуле выконваць будзь якія плацяжы ды фінансавыя апэрацыі. А па замарожваньню рахункаў…

Чытаць далей

Суполка беларусаў Уроцлава запрашае на святкаванне Купалля ва Уроцлаве

Цёплая ноч, пах кветак, традыцыйныя песні, танцы вакол вогнішча, карагоды і не толькі… Купалле — гэта не проста свята, гэта сапраўднае чараўніцтва! Суполка беларусаў Уроцлава запрашае ўсіх на святкаванне Купалля ва Уроцлаве — у суботу, 28 чэрвеня! Мы сустрэнемся на востраве Wyspa Opatowicka, каб адзначыць адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі,…

Чытаць далей