✨Роўнасць — гэта пра ўсіх нас!

У мінулую суботу Суполка далучылася да Мястэчка роўнасці падчас Маршу роўнасці. На нашым стэндзе можна было не толькі атрымаць невялікія падарункі, але і праверыць свае веды пра правы чалавека, дэмакратыю, Беларусь і ЛГБТК+ супольнасць. За некалькі гадзін праз нашу актыўнасць прайшло каля сотні чалавек. Шмат хто спыняўся проста з цікавасці, але ў выніку заставаўся паразмаўляць…

Чытаць далей

Топ-3 справы Суполкі беларусаў Уроцлава ў ліпені

Беларуская Суполка ва Уроцлаве падвяла вынікі ліпеня — месяца, насычанага партнёрствамі, падзеямі і падтрымкай супольнасці. 1. Практычная дапамога і адукацыя. Суполцы ўдалося набыць чатыры вентылятары для Шэлтара, дзе часова пражываюць людзі, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Акрамя таго, з верасня стартуюць бясплатныя курсы польскай мовы для былых палітвязняў дзякуючы супрацы з польскай выкладчыцай-валанцёркай. 2. Сустрэча…

Чытаць далей

Акцыя салідарнасці 17 лютага 2024 года, прысвечаная закатаваным і забітым палітвязням

У суботу 17 лютага ва Уроцлаве прайшла акцыя салідарнасці, прысвечаная закатаваным і забітым палітвязням. На рынкавую плошчу горада выйшлі дзясяткі людзей, каб ушанаваць памяць Аляксея Навальнага, Алеся Пушкіна, Вітольда Ашурка і іншых палітвязняў, якія загінулі ў беларускіх турмах. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты беларускіх палітзняволеных, якія маюць сур’ёзныя захворванні і могуць таксама загінуць у…

Чытаць далей

Polskieradio: Беларуская супольнасць Уроцлава пятую гадавіну падзей 2020 года святкавала тры дні

З 8 па 10 жніўня ва Уроцлаве адбыўся шэраг мерапрыемстваў, арганізаваных Суполкай беларусаў Уроцлава і прысвечаных пяцігоддзю падзей 2020 года ў Беларусі. Прачытаць матэрыял цалкам можна тут.

Чытаць далей

“Мова Нанова” з Аляксандрам Гойшыкам: 3 гады, 51 краіна і адна вялікая прыгода

“Мова Нанова” запрашае на заняткі, госцем якіх стане вядомы беларускі вандроўнік – Аляксандр Гойшык, які нядаўна скончыў сваё кругасветнае падарожжа. За больш, чым тры гады ён праехаў 51 краіну, сабраў незлічоную колькасць гісторый і ўражанняў — і цяпер гатовы падзяліцца імі. Менавіта Уроцлаў стане першым горадам, дзе Саша распавядзе пра свой вялікі шлях. Дарэчы, пачынаўся…

Чытаць далей

Беларуская дыяспара і ўлады Уроцлава: разам будуем масты падтрымкі і дэмакратыі

6 кастрычніка ў мэрыі Уроцлава адбылася сустрэча «Беларуская дыяспара і мясцовыя ўлады — будуем масты для супольнай падтрымкі і дэмакратычнага ўдзелу». Яе арганізавала ALDA — Еўрапейская асацыяцыя мясцовай дэмакратыі і мэрыя Уроцлава пры фінансавай падтрымцы German Marshal Fund. Мэтай сустрэчы было вызначыць патрэбы беларускай супольнасці, абмеркаваць магчымасці падтрымкі і наладзіць супрацоўніцтва паміж беларускімі ініцыятывамі, гарадскімі…

Чытаць далей

Прэзентацыя кнігі «Беларусь Наталлі Радзінай» ва Уроцлаве

Новую кнігу вядомага гісторыка і публіцыста Юрыя Фельшцінскага «Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара» прадставяць у польскім Уроцлаве. У сустрэчы, якая адбудзецца 24 верасня а 18:00 у офісе «Суполкі Беларусаў Уроцлава» па адрасе Tadeusza Kościuszki 35A/51, возьмуць удзел галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна, трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету і Еўропы па плаванні Аляксандра…

Чытаць далей

Polskieradio: Беларускасць за мяжой: падтрымліваць традыцыі і будаваць супольнасць

На днях буйная інтэграцыйная беларуская імпрэза адбылася пад Уроцлавам. Беларусы з усёй Польшчы сабраліся ў Алясніцы, каб падзяліцца сваімі гісторыямі, ушанаваць традыцыі ды адчуць супольнасць. 19 ліпеня маленькі, але гасцінны горад Алясніца каля Уроцлава ператварыўся ў месца сапраўднага святкавання беларускай супольнасці. Тут сабраліся беларусы з розных куткоў Польшчы — ад Варшавы, Гдыні і Кракава да…

Чытаць далей

Упершыню па-беларуску: ва Уроцлаве пройдзе кінапаказ “Валадара пярсцёнкаў”

Паказ першай часткі вядомай трылогіі Пітэра Джэксана пройдзе 30 жніўня а 17-ай у майстэрні “Кола” па адрасе Odrzańska 6a. Арганізатары запрашаюць усіх фанатаў класікі сучаснага кіно і фэнтазі да сумеснага прагляду. Абавязковы дрэс-код – тэматычны касцюм або любая атрыбутыка. За найлепшыя вобразы ўдзельнікі атрымаюць каштоўныя падарункі. Спецыяльным госцем стане беларускі блогер, праграміст з Уроцлава –…

Чытаць далей