Акцыя салідарнасці 17 лютага 2024 года, прысвечаная закатаваным і забітым палітвязням

У суботу 17 лютага ва Уроцлаве прайшла акцыя салідарнасці, прысвечаная закатаваным і забітым палітвязням. На рынкавую плошчу горада выйшлі дзясяткі людзей, каб ушанаваць памяць Аляксея Навальнага, Алеся Пушкіна, Вітольда Ашурка і іншых палітвязняў, якія загінулі ў беларускіх турмах. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты беларускіх палітзняволеных, якія маюць сур’ёзныя захворванні і могуць таксама загінуць у…

Чытаць далей

Мова нанова 2 сакавіка. Госць Аляксандр Івулін

Такія навіны – такія файныя госці Увага! На занятках таксама будзем размаўляць пра беларускія праклёны. А гэта вельмі моцныя слоўцы-выразы Таму, на ўсялякі выпадак, папярэджваем асобаў надзвычай адчувальных і ўразлівых 2 сакавіка, субота а 16:30 Szewska, 49 (3 паверх), Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego

Чытаць далей

Ці ёсць надзея для Беларусі?

Пасля 2020 года інтэграцыя Беларусі з Расіяй у рамках Саюзнай дзяржавы паглыбілася. З 2022 года Беларусь аддае сваю тэрыторыю расейскім войскам для ўварвання ва Украіну. Дыктатура Аляксандра Лукашэнкі ўяўляе пагрозу для дэмакратычных суседзяў Беларусі ў многіх вымярэннях. У той жа час рэпрэсіі пасля масавых пратэстаў 2020-2021 гадоў прывялі да беспрэцэдэнтнай эміграцыі. Многія беларусы знайшлі прытулак…

Чытаць далей

Афіша беларускіх мерапрыемстваў ва Уроцлаве на люты!

Дыскусійны клуб 4, 11, 18, 25 лютага, нядзеля, 18:00 Адрас: Tadeusza Kościuszki 35A, Wrocław, офіс 54 Уваход вольны ⠀ Cустрэчы ў Псіхалагічнай гасцёўні. Псіхолаг Кацярына Карчэўская дзеліцца ведамі наконт інструментаў па самарэгуляцыі, самастабілізацыі. Але і сама па сабе абстаноўка групы – гэта рэсурснае месца, дзе можна абаперціся і падсілкавацца 5, 12, 19, 26 лютага, панядзелак,…

Чытаць далей

Беларускі рэпчык ад MANDZIK першы раз ва Уроцлаве

MANDZIK — малады беларускі выканаўца з Барысава. Музыку робіць у стылі хіп-хоп і drum&bass. У сваёй творчасці рэфлексуе аб перажытым вопыце ў Беларусі і ў вымушанай міграцыі, а таксама разважае пра звычайнае – простымі словамі і са стылем. 🔥 З вядомых шлягераў мае песні «Свабода», «Maladość» i «Son». 📍2 сакавіка а 19:00 📍Wędrówki Pub (Podwale…

Чытаць далей

Святая Імша па-беларуску 25 лютага

Запрашаем у нядзелю, 25 лютага, сустрэцца ў 15.00 на Св.Імшы на роднай мове. Пасля службы застанемся на спектакль ад варшаўскай тэатральнай студыі “Купалінка”! Будзе вельмі цікава таксама дзеткам:) Уваход вольны. Адрас: Nankiera, 17а, што ў цэнтры

Чытаць далей