Распачынаецца новы сезон курсаў беларускае мовы “Мова Нанова”

9 кастрычніка ў кавярні MOULIN стартуе новы сезон праекта “Мова Нанова”.  Госцем першай сустрэчы стане вядомы гісторык Цімох Акудовіч. Ён прадставіць арыгінал Радзівілаўскай мапы XVII стагоддзя. Наведвальнікі змогуць убачыць артэфакт на свае вочы, даведацца пра гісторыю яго стварэння і значэнне для сучаснай Беларусі, а таксама адкрыць для сябе таямніцы, якія хавае мапа. Асаблівая ўвага будзе…

Чытаць далей

“Мова Нанова” запрашае на закрыццё сезона ля палаца Goszcz

Сезон “Мова Нанова” ва Уроцлаве падыходзіць да завяршэння, і арганізатары запрашаюць адзначыць гэта ў асаблівым месцы — каля маляўнічага палаца Goszcz! Летняя сустрэча адбудзецца ў фармаце адукацыйнага і культурнага свята: будзе час і для навучання, і для творчасці, і для адпачынку. ДЗЕ:📍 Plac Pałacowy, 1. Goszcz🔗 palacgoszcz.twardogora.pl КАЛІ: 14-15 чэрвеня Удзельнікаў чакае: падвядзенне вынікаў сезона…

Чытаць далей

“Мова Нанова” з Аляксандрам Гойшыкам: 3 гады, 51 краіна і адна вялікая прыгода

“Мова Нанова” запрашае на заняткі, госцем якіх стане вядомы беларускі вандроўнік – Аляксандр Гойшык, які нядаўна скончыў сваё кругасветнае падарожжа. За больш, чым тры гады ён праехаў 51 краіну, сабраў незлічоную колькасць гісторый і ўражанняў — і цяпер гатовы падзяліцца імі. Менавіта Уроцлаў стане першым горадам, дзе Саша распавядзе пра свой вялікі шлях. Дарэчы, пачынаўся…

Чытаць далей

Мова нанова 2 сакавіка. Госць Аляксандр Івулін

Такія навіны – такія файныя госці Увага! На занятках таксама будзем размаўляць пра беларускія праклёны. А гэта вельмі моцныя слоўцы-выразы Таму, на ўсялякі выпадак, папярэджваем асобаў надзвычай адчувальных і ўразлівых 2 сакавіка, субота а 16:30 Szewska, 49 (3 паверх), Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego

Чытаць далей

Закрыццё сезона “Мова Нанова” ва Уроцлаве!

Даражэнькія, цягам навучальнага года мы з вамі з задавальненнем бавілі час на нашых сустрэчах: разбіраліся ў розных моўных (і не толькі!) тэмах, знаёміліся адно з адным і з іншымі класнымі беларусамі, якія завітвалі да нас у якасці гасцей, натхняліся, размаўлялі па-беларуску і трасянкай😁, пісалі вершы, дыскутавалі, спявалі, глядзелі спектакль ад нашай цудоўнай тэатральнай групы, хадзілі…

Чытаць далей