З 14 па 19 кастрычніка ва Уроцлаве пройдзе Фестываль незалежнай беларускай культуры. Праграма

З 14 па 19 кастрычніка 2025 года ва Уроцлаве пройдзе XIII Фестываль незалежнай беларускай культуры. Сёлетні дэвіз імпрэзы — «Я ЁСЦЬ!», што ўвасабляе не толькі сцвярджэнне прысутнасці, але і імпульс да дзеяння, вяртання голасу і сябе самога. Фестываль стварае прастору для маніфеста годнасці і сілы, дзе кожны можа сказаць «Я ёсць» і быць пачутым. У…

Чытаць далей

Распачынаецца новы сезон курсаў беларускае мовы “Мова Нанова”

9 кастрычніка ў кавярні MOULIN стартуе новы сезон праекта “Мова Нанова”.  Госцем першай сустрэчы стане вядомы гісторык Цімох Акудовіч. Ён прадставіць арыгінал Радзівілаўскай мапы XVII стагоддзя. Наведвальнікі змогуць убачыць артэфакт на свае вочы, даведацца пра гісторыю яго стварэння і значэнне для сучаснай Беларусі, а таксама адкрыць для сябе таямніцы, якія хавае мапа. Асаблівая ўвага будзе…

Чытаць далей

У мэрыі Уроцлава адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі беларускіх ініцыятыў і арганізацый

6 кастрычніка 2025 года ў мэрыі Уроцлава адбудзецца сустрэча пад назвай «Беларуская дыяспара і мясцовыя ўлады — будуем масты для супольнай падтрымкі і дэмакратычнага ўдзелу». Падзея пройдзе з 09:30 да 15:00. Мерапрыемства арганізуецца ALDA — Еўрапейскай асацыяцыяй мясцовай дэмакратыі сумесна з мэрыяй Уроцлава пры падтрымцы GMF. Мэта сустрэчы — вызначыць асноўныя патрэбы беларусаў у сацыяльнай,…

Чытаць далей

Восеньскія канцэрты ва Уроцлаве: ад лірыкі да беларускага року

У верасні Уроцлаў стане месцам сустрэчы для аматараў беларускай музыкі і нестандартных канцэртных фарматаў. 18 верасня, 19:00 — Klub Muzyczny Alive (ul. Kolejowa 12)На сцэне выступіць гурт “Няміга” з акустычным folk/indie настроем. Гэта беларускамоўны калектыў, вядомы шчырымі песнямі і эмацыйным вакалам. Асаблівай падзеяй стане ўдзел спецыяльнай госці — ADEL LINE.Квіткі тут. 27 верасня, 19:00 —…

Чытаць далей

У Зялёнай Гуры прайшла вялікая сустрэча беларусаў у межах свята Вінабрання

У Зялёнай Гуры, непадалёк ад цэнтра, у 170-гадовай Залі Шэптаў прайшла сустрэча беларусаў з розных гарадоў Польшчы ў межах гарадскога свята Вінабрання. Сюды праехалі прадстаўнікі беларускіх супольнасцяў з Уроцлава, Варшавы, Кракава, Познані, Катавіцаў, Кашаліна і Вальбжыха — ўсяго каля сямідзесяці чалавек. Свята ўключала разнастайную праграму для ўдзельнікаў: традыцыйныя беларускія танцы, інтэрактыўныя гульні, квэст па горадзе,…

Чытаць далей

Фестываль “Братэрства Свабоды 2” у фотаздымках. Глядзіце, як прайшло

У апошнія дні жніўня ва Уроцлаве адбылася маштабная падзея, якая аб’яднала спорт, музыку і сямейны адпачынак. Ранішняя праграма ўключала валейбольны турнір, адкрытыя трэніроўкі і дзіцячыя актыўнасці. У другой палове дня фестываль перамясціўся ў музычную прастору — перад публікай выступілі беларускія і ўкраінскія гурты.    Фотаздымкі: Ірэна Міхеева

Чытаць далей

Ва Уроцлаве адбудзецца канцэрт і прэзентацыя кніг Змітра Бартосіка

10 верасня ў прасторы PrzedPokój H13 (Świdnicka 43/45) адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і бардам Змітром Бартосікам. У праграме — канцэрт, прэзентацыя кніг і кніжны кірмаш ад бібліятэкі Kamunikat. Аўтар прапануе слухачам своеасаблівае падарожжа ў часе: у перадваенныя і акупацыйныя гады — праз кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы»; у пасляваенны перыяд супраціву саветызацыі — праз…

Чытаць далей

Упершыню па-беларуску: ва Уроцлаве пройдзе кінапаказ “Валадара пярсцёнкаў”

Паказ першай часткі вядомай трылогіі Пітэра Джэксана пройдзе 30 жніўня а 17-ай у майстэрні “Кола” па адрасе Odrzańska 6a. Арганізатары запрашаюць усіх фанатаў класікі сучаснага кіно і фэнтазі да сумеснага прагляду. Абавязковы дрэс-код – тэматычны касцюм або любая атрыбутыка. За найлепшыя вобразы ўдзельнікі атрымаюць каштоўныя падарункі. Спецыяльным госцем стане беларускі блогер, праграміст з Уроцлава –…

Чытаць далей

Спорт, музыка і сямейны адпачынак: ва Уроцлаве рыхтуюцца да вялікага фестывалю

Суполка беларусаў Уроцлава ўжо другі год запар становіцца суарганізатарам найбуйнейшага беларускага спартова-музычнага фестывалю ў горадзе. Гэта падзея аб’ядноўвае спорт, музыку і сямейны адпачынак, робячы апошнія дні жніўня асаблівымі для беларусаў Уроцлава і сяброў. Фестываль адбудзецца 30 жніўня 2025 года па адрасе ul. Józefa Mianowskiego 2B. Пачатак — а 9:00. Ранішнюю частку праграмы адкрые аматарскі турнір…

Чытаць далей

Ва Уроцлаве адбудзецца сустрэча з паэткай Вандай Марцінш душ Рэйш

26 жніўня ў кавярні NOOKbook пройдзе аўтарская сустрэча з беларуска-літоўскай паэткай, перакладчыцай і публіцысткай Вандай Марцінш душ Рэйш. Падчас сустрэчы будзе прэзентацыя кніг «Маланкі над Вільняй» і «Таямніца Высокага двара», а таксама размова пра сучасную паэзію. Госці змогуць асабіста пагутарыць з аўтаркай, атрымаць аўтограф і набыць выданні. Ванда Марцінш душ Рэйш нарадзілася ў Беларусі, жыла…

Чытаць далей