
Майстры і рамеснікі змогуць далучыцца да кірмашу на Купаллі
Суполка беларусаў Уроцлава запрашае майстроў і рамеснікаў паўдзельнічаць у святочным кірмашы, прысвечаным Купаллю. Свята адбудзецца 28 чэрвеня. Мы сустрэнемся на востраве Wyspa Opatowicka, каб адзначыць адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі, каб разам адчуць подых лета, патанчыць, паспяваць, смачна паесці і проста пабыць разам. Каб далучыцца да кірмашу, трэба запоўніць форму….